Вы тут

Падтрымка маладым талентам


На фінансаванне расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2015 годзе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду кіраўніка дзяржавы выдзелена Br6 млрд. Як паведамляе БЕЛТА, адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 мая.

Ім зацверджана таксама рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Грашовымі прэміямі ад Br10,8 млн да Br20 млн з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 10 пераможцаў міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў.

Грашовымі прэміямі іншай вартасці заахвочаны 45 навучэнцаў і студэнтаў, а таксама 6 калектываў мастацкай творчасці, якія сталі пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, конкурсу Саюзнай дзяржавы.

Васьмі прадстаўнікам таленавітай моладзі будзе аказана матэрыяльная дапамога ў памеры Br1,8 млн кожная за актыўны ўдзел у мастацка-творчых мерапрыемствах.

Усяго рашэннем савета фонду заахвочана 89 навучэнцаў, студэнтаў і маладых спецыялістаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.