Вы тут

Цэлюлоза будзе ў кастрычніку


Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў наведаў шэраг прадпрыемстваў Гомельскай вобласці.

Беларуска-кітайскі інвестыцыйны праект па выпуску сульфатнай беленай цэлюлозы восенню прынясе першыя вынікі. У кастрычніку на новым заводзе, створаным на базе Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната, плануецца атрымаць доследную партыю. Як расказаў генеральны дырэктар ААТ Юрый Крук, праз тры месяцы пачнуцца пробныя пускі ўсіх тэхналагічных ліній, а цяпер аб'ём будаўніча-мантажных работ выкананы на 85%.

Агульны кошт інвестпраекта складзе больш за $850 млн. З іх прыкладна
$550 млн — крэдыт, выдаткаваны кітайскім банкам. З запланаваных $580 млн на закуп абсталявання асвоена $530 млн. Пастаўшчыком абсталявання, якое ўжо ўстаноўлена, выступае аўстрыйская група кампаній Andrіtz — сусветны лідар паслуг для цэлюлозна-папяровай прамысловасці.

Магутнасць новай вытворчасці складае 400 тысяч тон беленай цэлюлозы за год. Тры чвэрці яе плануецца рэалізоўваць на экспарт: у Кітай, краіны Еўропы і Блізкага Усходу. Сёння 12 сусветных трэйдараў канкурыруюць за права рэалізоўваць беларускую цэлюлозу. Прычым кожны з іх гатовы выкупіць адразу ўвесь яе гадавы аб'ём. У якасці сыравіны для вытворчасці цэлюлозы будзе выкарыстоўвацца беларуская таварная драўніна, а таксама адходы яе перапрацоўкі. Пасля выхаду прадпрыемства на праектную магутнасць аб'ём вытворчасці ў ААТ вырасце прыкладна ў 5 разоў. Да таго ж дадаткова будзе створана 500 працоўных месцаў.

У Гомелі Андрэй Кабякоў наведаў ААТ «Гомельшкло» і ААТ «Гомсельмаш». Там ішла гаворка пра перспектывы развіцця, засваенне выпуску новых відаў прадукцыі і нарошчванне экспартнага патэнцыялу, захады па скарачэнні запасаў гатовай прадукцыі і стабілізацыі фінансавага становішча.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.