Вы тут

«Зялёны дом» адчыняе дзверы


ХІІІ Рэспубліканскі экалагічны форум і Міжнародная спецыялізаваная выстава «Зялёны дом» стартавалі ў Мінску.

Як адзначыў намеснік прэм'ер-міністра краіны Міхаіл Русы, экалагічны форум стаў адной з самых яскравых падзей у нашай краіне. Па сутнасці такое мерапрыемства — уплывовая грамадская трыбуна, дзе ў даверлівай і творчай атмасферы можна абмеркаваць і знайсці рашэнне шэрагу экалагічных праблем. Правядзенне форуму трынаццаты год запар — гэта сведчанне павышанай увагі да гэтай сферы на ўсіх узроўнях — ад кіраўніка дзяржавы да дырэктара прадпрыемства і кожнага грамадзяніна нашай краіны.

Безимени-2

Міжнародныя канферэнцыі і семінары, дзелавыя сустрэчы і абмен вопытам па праблемах устойлівага развіцця і «зялёнай» эканомікі, водных рэсурсаў і глеб — усё гэта і многае іншае чакае ўдзельнікаў сёлетняга форуму.

Змяніўшы яго фармат, арганізатары імкнуліся паказаць укараненне новых тэхналогій і навуковых распрацовак, працу дзяржавы па захаванні і развіцці прыродных рэзерватаў. Паводле слоў намесніка прэм'ер-міністра, у чарговай пяцігодцы адным з галоўных кірункаў развіцця краіны стане менавіта «зялёная» эканоміка, якая прадугледжвае рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, стварэнне ўмоў для звычайнага выдатнага развіцця эканомікі і камфортнага пражывання грамадзян.

— Наступіў новы перыяд прыродакарыстання, — упэўнены Міхаіл Русы. — Пасля дзеяння сусветнага эканамічнага крызісу і ў сувязі з неабходнасцю змякчэння кліматычных змен патрабуецца актыўнае ўкараненне зялёных прынцыпаў развіцця. І ў нашай краіне маюцца ўсе ўмовы для далейшага паспяховага руху па шляху ўстойлівага развіцця. Самае галоўнае — мы ўмеем прыслухоўвацца да прыроды, лічыцца і гарманічна ўзаемадзейнічаць з ёй. Толькі такі падыход забяспечыць эканамічны дабрабыт і камфортнае асяроддзе для пражывання людзей ва ўсім свеце.

На выставе «Зялёны дом» вынікі сваёй экалагічнай дзейнасці дэманструюць каля 70 суб'ектаў гаспадарання краіны. І сярод іх не толькі прадпрыемствы — перапрацоўшчыкі адходаў, але і кампаніі, якія займаюцца падрыхтоўкай ці зборам апошніх, а таксама водакарыстаннем і водаачышчэннем. Ёсць сярод экспанентаў нават вытворцы прадуктаў харчавання.

— Адна з асноўных мэт, якую нясе выстава «Зялёны дом» — аб'яднанне чалавека, бізнесу і дзяржавы для вырашэння экалагічных пытанняў, — сказала першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна. — Усе яе ўдзельнікі сваёй дзейнасцю, сваімі ведамі паказваюць, што разам мы зможам пабудаваць гэты самы зялёны квітнеючы беларускі дом.

Вераніка Коласава

Фота Аляксандра Шаблюка

Асаблівую ўвагу арганізатары выставы надалі пытанням экалагічнай адукацыі. На секцыі «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» свае напрацоўкі прадставілі ўстановы адукацыі, грамадскія аб'яднанні «Экапраект «Партнёрства», «Цэнтр экалагічных рашэнняў», БРСМ. Сваю экспазіцыю падрыхтаваў і часопіс «Родная прырода», які выходзіць у Выдавецкім доме «Звязда».

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.