Вы тут

БУДЗЕМ УДЗЯЧНЫМІ


Час ідзе, яго не спыніць. Мінулае становіцца гісторыяй. Слаўнай і гераічнай, трагічнай і крывавай. Менавіта такімі паўстаюць зараз падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Мне ўспомніўся мой сваяк — Леанід Дзмітрыевіч Малькевіч, пра трагічны лёс і гераічны подзвіг якога я даведалася зусім нядаўна. Ён нарадзіўся ў вёсцы Кішкарэпы Вілейскага раёна. У 1941 годзе скончыў школу фабрычна-заводскага навучання ў Гродне. Падчас вайны малады камсамолец быў сувязным, падрыўніком у партызанскім атрадзе «Патрыёт» брыгады імя С.М. Будзёнага. У красавіку 1944 года, напярэдадні Першамая, пры выкананні чарговага адказнага задання — перадаць падпольшчыкам у Вілейцы міну — ён быў схоплены фашыстамі. Ворагі здзекаваліся з партызана, але ён мужна трымаўся, не выдаў сваіх таварышаў, за што быў павешаны гітлераўцамі.

21-26

Подзвіг Леаніда Малькевіча навечна ўпісаны ў гісторыю Вілейшчыны, а ўдзячныя нашчадкі ўшанавалі памяць героя: вёска набыла новае імя — Малькевічы. Каля дома, дзе ён нарадзіўся, устаноўлены памятны знак з мемарыяльнай дошкай, у суседняй вёсцы Балашы адна з вуліц названа ў яго гонар, а на месцы смерці, недалёка ад Вілейкі, — помнік герою-партызану, мужнаму воіну. Каля яго заўсёды кветкі, сюды прыходзяць вучні, тут праходзяць выхаваўчыя мерапрыемствы. Ды і любы мінак можа спыніцца і аддаць даніну павагі тым, хто загінуў.

Я разглядаю сямейны фотаальбом. Шмат фотаздымкаў, сярод якіх і здымак Леаніда Дзмітрыевіча. На мяне глядзіць малады, прыгожы, светлавалосы чалавек. У свае 22 гады ён аддаў жыццё за мяне, маіх бацькоў, свой народ, краіну... Кожную вясну ў яго родную вёску вяртаюцца буслы. І вёска працягвае жыць пад мірным небам...

Аляксандра СТРЭЖ,
вучаніца 8 класа СШ №5 г. Вілейкі.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?