Вы тут

Галівуд на службе ў навукі


Як паведамляе Іndependent, колькасць студэнтаў-фізікаў у брытанскіх ВНУ за апошнія чатыры гадывырасла амаль у паўтара раза. На думку навукоўцаў, папулярнасць фізікі звязана са з'яўленнем фільмаўнакшталт «Інтэрстэлар» або «Гравітацыя», а таксама шырокім асвятленнем у СМІ такіх праектаў, як Вялікіадронны калайдар і эпапея марсахода «К'юрыасіці».

Па інфармацыі Інстытута фізікі (галоўнага навуковага таварыства, што аб'ядноўвае прадстаўнікоў гэтай прафесіі ў Вялікабрытаніі), колькасць маладых людзей, якія падалі заяўку на паступленне на фізічныя факультэты, вырасла з 2012 года на 40 працэнтаў. Акрамя таго, павялічылася і колькасць выпускнікоў, якія на экзамене на атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы выбіраюць менавіта фізіку.

Што тычыцца канкрэтных ВНУ, то колькасць заявак, якія падаюцца на атрыманне ступені бакалаўра па фізіцы, у Оксфардзе павялічылася на 35 працэнтаў за 2010-2014 гады, а ў Манчэстарскім універсітэце — на 37 працэнтаў (за 2008-2014 гады). Акрамя таго, перспектыўных аспірантаў-фізікаў у Манчэстары таксама стала на 40 працэнтаў больш. Зараз кіраўніцтва ВНУ збіраецца перабудаваць будынак факультэта — стары ўжо не здольны ўмясціць усіх студэнтаў.

«Імідж фізікі радыкальна палепшыўся ў апошнія гады, — канстатавала прадстаўнік Інстытута фізікі Ёхана Кіневіч. — Такія павевы нарастаюць, дзякуючы медыйнаму «следу» ад Вялікага адроннага калайдара і з'яўленню мноства навукова-папулярных перадач на фізічныя тэмы для шырокай публікі. Палепшылася і выкладанне фізікі ў сярэдняй школе...»

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.