Вы тут

Трагедыя на пераездзе


Трохгадовага Дзяніса, які пацярпеў у аварыі ў Касцюковіцкім раёне, выратаваць не атрымалася

Страшная трагедыя адбылася на чыгуначным пераездзе паблізу вёскі Канічы. Аўтамабіль «Опель» нечакана выскачыў на забаронны сігнал святлафора і амаль цалкам быў змяты таварным цягніком. На месцы загінулі 29-гадовы кіроўца і яго 17-гадовая пасажырка. Праз гадзіну пасля аварыі ў бальніцы памёр яе каханы. Яшчэ адзін пасажыр — трохгадовы Дзяніс — быў дастаўлены ў бальніцу са шматлікімі пераломамі. Урачы пяць дзён змагаліся за яго жыццё, але ён так і не выйшаў з цяжкай комы і яго не стала.

Ад адной думкі, што сёння перажываюць родныя гэтых маладых людзей, мароз па скуры. Кіроўца «Опеля» быў шматдзетным бацькам, у яго засталося двое непаўналетніх дзяцей. Малодшы сын Дзяніс пайшоў з жыцця ўслед за бацькам. У 17-гадовай Вікторыі, сястры жонкі кіроўцы, сямейнае жыццё толькі пачыналася. Яна рыхтавалася стаць маці. Не атрымалася стаць бацькам і ў 23-гадовага хлопца, які разам са сваёй каханай ехаў у тым самым «Опелі».

Пасля такога вінаваціць кагосьці ў гэтай трагедыі цяжка. Кіроўца быў пазбаўлены правоў за нецвярозыя паездкі і ўжо пайшоў на злачынства, калі толькі сеў за руль. Хутчэй за ўсё, яго пасажыры таксама ведалі аб гэтым... Думаеце, справа выпадку? Так было задумана на нябёсах? Няпраўда. Гэта наша бязглуздасць, вечнае «раптам пранясе». Але няў-жо гэта не сігнал для іншых аматараў выпрабоўваць лёс? Супрацоўнікі ДАІ прыводзяць жахлівыя лічбы затрыманых за рулём у нецвярозым стане, якія ігнаруюць правілы дарожнага руху. Можа, трэба нарэшце зразумець, што наша жыццё можа быць зламана ў той момант, калі мы пяройдзем забароненую мяжу? Як казаў у сваёй філасофскай прыпавесці «Алхімік» Каэльё, лёс дае нам знакі, іх трэба толькі разумець.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.