Вы тут

«Кастынг» для экзаменатараў


З мэтай папярэджвання падчас прыёмнай кампаніі карупцыйных праяў у Палажэнне аб прыёмнай камісіі ўстановы вышэйшай адукацыі цяпер унесена норма, якая забараняе ўключаць у склад прадметных экзаменацыйных камісій асоб, якія выкладаюць на падрыхтоўчых курсах ВНУ, а таксама асоб, якія знаходзяцца ў блізкім сваяцтве з абітурыентамі.

Як паведамляе прэс-служба галоўнага адукацыйнага ведамства, пастановай Мінадукацыі былі ўнесены змены і дапаўненні ў Палажэнне аб прыёмнай камісіі ВНУ. У прыватнасці, для забеспячэння адзіных патрабаванняў да афармлення дакументаў уведзена тыпавая форма рэкамендацый педагагічнага савета ўстановы адукацыі для абітурыентаў, якія залічваюцца на педагагічныя спецыяльнасці без уступных выпрабаванняў. З улікам адмены льгот або ўвядзення пэўных абмежаванняў на льготнае пазаконкурснае залічэнне была перароблена форма інфармавання абітурыентаў аб ходзе прыёму дакументаў. Таксама адкарэктавана зводная экзаменацыйная ведамасць уступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай адукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.