Вы тут

Як уразіць членаў журы?


Зрабіць штурвал у выглядзе гадзінніка.

Дзесяцікласнік Яўген Семчанка — адзін з лепшых вучняў Філатаўскай школы. Летась ён паказаў добрыя веды адразу на дзвюх абласных алімпіядах — па працоўным навучанні і па пытаннях фінансавай асветы. За свае поспехі быў прызнаны найлепшым вучнем года і адзначаны на злёце перадавікоў раёна. Яго фота вісіць на раённай Дошцы гонару побач з партрэтамі найлепшых людзей Кругляншчыны.

[caption id="attachment_84313" align="alignnone" width="400"]Яў­ген, Аляк­сандр і Тац­ця­на Сем­чан­кі на ка­раб­лі...  пра­бач­це, у ка­бі­не­це геа­гра­фіі.

Яў­ген, Аляк­сандр і Тац­ця­на Сем­чан­кі на ка­раб­лі... пра­бач­це, у ка­бі­не­це геа­гра­фіі.

 Яў­ген, Аляк­сандр і Тац­ця­на Сем­чан­кі на ка­раб­лі...
пра­бач­це, у ка­бі­не­це геа­гра­фіі.[/caption]

 

Без фізікі і спружыну не зробіш

Жэня прызнаецца, што калі яго разам з дарослымі запрасілі на сцэну і ўручылі дыплом і грашовую прэмію, вельмі хваляваўся. Гэта ўжо зусім іншы ўзровень, які прымушае «трымаць марку».

Наогул, прозвішча Семчанка на Дошцы гонару ўзгадваецца двойчы. Сярод тых, кім ганарыцца раён, ёсць і бацька Яўгена — Аляксандр Вітальевіч. Ён выкладае працоўнае навучанне ў той жа школе, дзе вучыцца падлетак. За апошнія 10 гадоў настаўнік падрыхтаваў 30 вучняў, якія занялі прызавыя месцы на алімпіядах і конкурсах розных узроўняў.

— Некаторыя кажуць, што працоўнае навучанне — гэта і не прадмет зусім. Маўляў, што там складанага? — перажывае настаўнік за сваю дысцыпліну. — А між тым, ён не такі і просты. Трэба добра ведаць і фізіку, і матэматыку, і хімію, і біялогію. Вось, напрыклад, самая лёгкая задачка. Якой даўжыні павінен быць дрот, каб зрабіць спружыну на 20 віткоў пры ўмове, што дыяметр гэтага дроту 4 міліметры? Яшчэ не кожны дарослы дасць адказ. А дзеці шчоўкаюць такія задачкі, як арэшкі.

Калісьці любоў да гэтага прадмета Аляксандру Вітальевічу прывіў яго настаўнік па працоўным навучанні. У спадчыну інтарэс перадаўся ўжо Яўгену.

Прадмет фарміруе валявыя якасці, вучыць дабівацца мэты, лічыць Аляксандр Семчанка. З пятага класа падлетак — першы бацькаў памочнік у будаўніцкіх справах і ўдзельнік алімпіяд па працоўным навучанні.

У хлопца матэматычны склад розуму, і ў будучыні ён марыць стаць праграмістам. Хобі майстраваць яшчэ больш дапамагае прасякнуцца жаданай прафесіяй. Там таксама патрабуюцца кемлівасць і ўменне пралічыць усё да апошняга міліметра. Асаблівасці «працоўнай» алімпіяды ў тым, што яна сумяшчае тэарэтычныя пытанні і практычныя. А яшчэ трэба прадставіць нейкую зробленую сваімі рукамі рэч і абараніць творчы праект. Прадмет павінен быць не матэрыялаёмісты і мець нейкую «разыначку». І ў Яўгена добра атрымліваецца ўразіць журы — яго штурвал-гадзіннік на апошняй алімпіядзе быў непараўнальны.

Геаграфію вывучаюць...
на караблі

Філатаўская школа родная для ўсіх членаў сям'і Семчанкі. Яе дырэктар — Таццяна Семчанка ганарыцца мужам і сынам і запрашае паглядзець, як яны ёй дапамаглі аформіць класы. Здзівіцца і сапраўды ёсць чаму. Такі палёт фантазіі не заўсёды ўбачыш нават у гарадской школе. А гэта вясковая, дзе вучыцца ўсяго каля 50 дзяцей. Кожная аўдыторыя, як наглядны дапаможнік прадмета, які тут вывучаюць. Кабінет геаграфіі, напрыклад, зроблены ў выглядзе старадаўняга карабля. Па перыметры — драўляны борт, на сцяне — той самы штурвал-гадзіннік, нават фіранкі на вокнах, нібы ветразі на рэі са звісаючымі па баках трапамі. А столь уяўляе з сябе зорнае неба з Вялікай Мядзведзіцай над галавой.

Кабінет біялогіі плаўна перацякае ў сапраўдны лес. Такое адчуванне, што клас знаходзіцца недзе на сонечнай палянцы. А праз кабінет гісторыі можна «трапіць» ажно ў Мірскі замак, прычым часоў сярэднявечча. У школе ўжо прызвычаіліся да таго, што да іх прыязджаюць экскурсіі. І не толькі з вобласці, але з іншых рэгіёнаў краіны і нават Расіі. Тут ёсць цудоўны зімовы сад, а ў музеі можна пабачыць у тым ліку драўляны веласіпед. Магчыма, Яўгену пад кіраўніцтвам бацькі яго не зусім складана было б зрабіць, але экспанат па-сапраўднаму рарытэтны — яму прыкладна сто гадоў.

[caption id="attachment_84323" align="alignnone" width="600"]У ка­бі­не­це бія­ло­гіі мож­на і за­блу­каць.

У ка­бі­не­це бія­ло­гіі мож­на і за­блу­каць.

 У ка­бі­не­це бія­ло­гіі мож­на і за­блу­каць.[/caption]

 

Затое ў школьнай майстэрні эксклюзіўных «экспанатаў», зробленых Яўгенам, шмат. Вядома, у гэтым вялікая заслуга і яго настаўніка. Амаль усе работы адзначаны на нейкіх конкурсах ці спаборніцтвах. Арэлі, дзіцячае крэсла — у сувенірнай лаўцы такія рэчы каштавалі б вялікіх грошай. А вунь таго вытанчанай працы аленя, які стаіць на падаконніку, Яўген зрабіў яшчэ ў 7 класе. Тры тыдні не выпускаў з рук інструмента. Для падлетка, якога яшчэ паспрабуй утрымай на месцы, гэта сапраўдны ўчынак. Ужо тады было бачна: хлопец упарты.

— Не толькі дарослыя ў працы, але і школьнікі ў вучобе павінны неяк стымулявацца, — лічыць намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Круглянскага райвыканкама Ірына Крывіцкая. — Таму мы прапанавалі райвыканкаму ўнесці ў інструкцыю аб арганізацыі спаборніцтваў сярод працоўных калектываў яшчэ і навучэнцаў. Калі яны на ўзроўні з дарослымі адзначаюцца дыпломамі і грашовымі прэміямі, гэта іх натхняе на яшчэ больш высокія дасягненні. Так мы вырошчваем будучых лідараў. Сярод тых, чые фатаграфіі віселі на раённай Дошцы гонару, сённяшнія студэнткі лінгвістычнага ўніверсітэта Ганна Гарусава і Ганна Лабацкая. Сёлета яны будуць прадстаўляць Беларусь на міжнародных конкурсах ў Лондане і Берліне. Так што для Яўгена Семчанкі ўсё яшчэ наперадзе.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.