Вы тут

Пуцёўка ў Сафію


Прыём заявак для дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2015» адкрыты.

Белтэлерадыёкампанія аб'явіла пра пачатак прыёму заявак на ўдзел у Нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2015», які пройдзе ў Сафіі ў лістападзе. Адбор праводзіцца згодна з Палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і Правіламі конкурсу, устаноўленымі Еўрапейскім вяшчальным саюзам. Арганізатарам Нацыянальнага адборачнага тура з'яўляецца Бэлтэлерадыёкампанія.

Для ўдзелу ў адборачным туры варта направіць цэннай бандэроллю заяўку на адрас: 220807, Мінск, вул. Макаёнка, 9 (з пазнакай «На дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2015»). Апошні дзень для адпраўкі заявак — 15 чэрвеня 2015 года. Па выніках адборачнага тура, што стануць вядомы не пазней за 1 ліпеня 2015 года, прафесійнае журы вызначыць ад сямі да дзесяці канкурсантаў, якія будуць змагацца за пуцёўку ў Сафію на фінале. Ён будзе праведзены не пазней за 15 верасня 2015 года ў форме гала-канцэрта. Пераможцу Нацыянальнага адборачнага тура, які прадставіць нашу краіну на дзіцячым «Еўрабачанні-2015», вызначаць па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў.

З палажэннем аб правядзенні Нацыянальнага адбору дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2015» можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by у раздзеле «Праекты».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.