Вы тут

Што будзе, калі не знайсці паразумення з самім сабой


Зусім нядаўна ў кінатэатрах, прэсе, размовах на кухні і інтэрнэт-прасторы прагучаў трохгадзінны галівудскі фільм, можна сказаць, жывога класіка Марціна Скарсэзэ «Воўк з Уол-Стрыт». Карціну гледачы прынялі «на ўра», пахвалілі акцёрскую ігру і нязменную прыгажосць Леанарда ДыКапрыа, пасмяяліся са сцэны, так бы мовіць, «наркатычнага ўлёту» галоўнага героя, паназіралі за маральным падзеннем таленавітага, харызматычнага біржавога маклера Джордана Белфарта, убачылі ў гэтым рэжысёрскую перасцярогу і ўсхвалілі Скарсэзэ як стваральніка цікавай гісторыі, якая змагла на тры гадзіны пазабаўляць гледача.

Але ўсё пачыналася значна раней, у 1980 годзе. Усё — гэта герой, які пазбаўляецца ўсяго, падобны сюжэт і рэальны чалавек, з якіх пішацца сцэнарый. Тады на экраны выйшаў фільм «Шалёны бык» з Робертам Дэ Ніра ў галоўнай ролі, што паказвае гісторыю баксёра Джэйка ЛаМоты, чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў. Кажуць, Дэ Ніра выцягнуў Скарсэзэ з ямы, калі ўгаварыў рэжысёра, які ляжаў у бальніцы з перадазіроўкай наркотыкаў, зняць гэты фільм.

Яма робіць сваю бязлітасную справу і ў «Шалёным быку» — зацягвае Джэйка ЛаМоту з дапамогай яго ж самога. Баксёр ідзе па «кар'ернай лесвіцы», бясконца трэніруецца, перамагае ў барацьбе, нават мае якасці, вартыя павагі: не прадаецца мафіі, якая спрабуе купіць яго паражэнне, кіруецца сваімі прынцыпамі, каб застацца вольным, не залежаць ад мясцовых груповак і самому прымаць рашэнні.

Так атрымліваецца, што свабода, якая дазваляе табе распараджацца сваім жыццём, — гэта не абсалютная каштоўнасць, таму што Джэйк усё часцей і часцей робіць памылкі, якія далей не выпраўляюцца, а толькі пагаршаюцца.

У галоўнага героя ёсць перспектывы ў боксе, ёсць брат, здольны ва ўсім па-чалавечы дапамагчы, ёсць жонка (ажаніўся з няпоўнагадовай). І ў той жа час упартасць, рэўнасць і параноя, што намёкамі праяўляюцца для гледача амаль з пачатку карціны — як папярэджанне.

Складана сказаць, якія пачуцці выклікае ці павінен выклікаць галоўны герой. Скептык скажа, што ва ўсіх наступствах — праблемах у боксе, страце рэпутацыі, сыходу жонкі, сварцы з братам, вінаваты сам ЛаМота. А можа, ён стаў ахвярай сваіх жа страсцей, на якія не змог знайсці ўправу?

Пазней Марцін Скарсэзэ зняў знешне падобны фільм «Казіно», у якім свет руйнаваўся для ўпраўляючага казіно, потым «Воўк з Уол-Стрыт», дзе галоўны герой займаецца акцыямі, але толькі «Шалёны бык» выразна паказаў трагедыю чалавека, які катастрафічна не можа знайсці паразуменне сам з сабой.

Дарэчы, Роберт Дэ Ніра спецыяльна для ролі набраў 27 кілаграмаў — такім ён іграе таго ЛаМоту, ад якога ўжо няма чаго чакаць. Карціна «Шалёны бык» атрымала дзве прэміі Оскар — за найлепшую мужчынскую ролю і найлепшы мантаж. Варта было Марціну Скарсэзэ, лежачы ў бальніцы пасля перадазіроўкі, прыслухацца да Дэ Ніра.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.