Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Каб дасягнуць поспеху, у першую чаргу неабходна дакладна разумець, чаго менавіта вы хочаце, і імкнуцца дзейнічаць не напорам, спрабуючы атрымаць усё і адразу, а паслядоўна. Лёс будзе да вас добразычлівым і стане дапамагаць літаральна ва ўсім. Вашы намаганні будуць ацэнены па заслугах. Вы можаце разлічваць на шчодрую ўзнагароду, у тым ліку і матэрыяльную. У пачатку тыдня магчыма рамантычнае знаёмства, якое можа прынесці не толькі прыемныя імгненні, але і развіцца з часам у нешта большае.

ЦЯЛЕЦ. У пачатку тыдня адносіны ў сям'і вас будуць радаваць, магчымы візіты сваякоў, але вось бліжэй да сярэдзіны тыдня сітуацыя некалькі зменіцца. Верагодна, давядзецца адстойваць сваю пазіцыю, і на гэта пойдзе шмат сіл. У канчатковым выніку справядлівасць усё роўна пераможа і кожны атрымае тое, што заслугоўвае. Сцеражыцеся нядобразычліўцаў на працы і ўсялякіх канфліктаў з начальствам, нават калі вы маеце рацыю — цяпер не найлепшы час для праявы актыўнай дзейнасці і адстойвання сваёй пазіцыі, перачакайце яго.

БЛІЗНЯТЫ. Не адмаўляйцеся ад дапамогі збоку, нават калі ўпэўнены ў сваіх сілах. Пачатак тыдня спрыяльны для партнёрства па працы і сумеснага дасягнення вынікаў — ад гэтага ўсім будзе толькі лепш. У сярэдзіне тыдня вы будзеце схільны да фаталізму, мяркуючы, што ўсё вырашае выпадак, і, магчыма, на нейкі момант апусціце рукі. На шчасце, у хуткім часе з вамі пачнуць адбывацца толькі спрыяльныя падзеі, і вы зноў паверыце ў свой поспех і ў тое, што ўсё залежыць менавіта ад вас. У канцы тыдня будзеце асабліва актыўнымі.

РАК. Для вас тыдзень будзе вельмі ўдалым, асабліва калі вы прымусіце сябе трохі паварушыцца. У пачатку тыдня сітуацыя стабільная і спакойная, што можа абудзіць у вас ляноту і нежаданне рухацца далей. У другой жа палове тыдня з'яўляецца дынаміка, дзякуючы якой у вас ёсць шанц ухапіцца за ўдалы момант і пасунуць сваё жыццё ў лепшы бок. Добры час для стасункаў з сябрамі і любых калектыўных мерапрыемстваў. Менавіта там вам удасца знайсці для сябе спрыяльныя шляхі для далейшага руху.

ЛЕЎ. На наступным тыдні ў вас будзе вельмі моцна абвостраная інтуіцыя і адчувальнасць, а адсюль і павышаная эмацыйнасць і ранімасць. Стрымліваць сябе варта толькі ў выпадку крайняй неабходнасці, ва ўсіх жа астатніх дазвольце сабе быць сабой. У справах кіруйцеся інтуіцыяй, а логіку пакіньце на потым. Канец тыдня будзе спрыяльны для новых спраў, у гэты час ваша дзелавая актыўнасць будзе на максімуме, а ў сукупнасці з новымі ведамі, якія адкрыюцца перад вамі, пачатак новай дзейнасці асабліва перспектыўны.

ДЗЕВА. У пачатку тыдня вас чакае мноства прыемных момантаў з блізкімі людзьмі. А вось на працы давядзецца папрацаваць больш, чым звычайна. Сітуацыя складваецца так, што трэба выканаць мноства даручэнняў і вельмі старанна, каб захаваць сваю пазіцыю. У сярэдзіне тыдня перад вамі можа паўстаць нялёгкі выбар, шлях у невядомае, калі будзе цалкам не зразумела, да чаго прывядуць вашы дзеянні. Неўзабаве вы пераканаецеся ў тым, што ўсё ідзе добра і ваша боязь не апраўдалася.

ШАЛІ. У панядзелак вам рэкамендуецца не прымаць важных рашэнняў. Сітуацыя выйдзе з-пад кантролю, і падзеі, якія адбудуцца, могуць моцна вас знерваваць, але якія-небудзь актыўныя дзеянні з вашага боку ўсё толькі пагоршаць. Вам неабходна адпусціць сітуацыю і не ўмешвацца, проста пачакаць, пакуль усё вырашыцца само сабой. Да канца тыдня ўсё прыйдзе ў норму, і ваш настрой палепшыцца. Усе важныя мерапрыемствы варта планаваць толькі на выхадныя, але іх лепш прысвяціць адпачынку.

СКАРПІЁН. Калі дакладна ведаеце, чаго хочаце, то тады вам і карты ў рукі. Тыдзень актыўны і дынамічны, ёсць маса шанцаў праявіць сябе, адкрыць новыя напрамкі дзейнасці і ўвязацца ў сур'ёзнае мерапрыемства. Перш за ўсё важна ўяўляць канчатковую мэту. Марнаваць час на планаванне саміх дзеянняў — неабавязкова, інтуіцыя і ўнутранае чуццё падкажуць, як дзейнічаць. Канчатковы вынік вашай дзейнасці не можа не парадаваць.

СТРАЛЕЦ. У вас ёсць выбар (асабліва гэта тычыцца асабістага жыцця і ўсіх бакоў, звязаных з эмоцыямі) пакінуць усё як ёсць ці пайсці на кардынальныя перамены. Час для вас удалы, але калі хочаце захаваць адносіны, то варта шукаць агульныя пункты сутыкнення. Калі ж вы ўсё ж такі хочаце чагосьці новага, пераменаў, дынамікі, то тады на гэтым тыдні можаце досыць крута павярнуць сваё жыццё. Першы час можа быць цяжкавата і непрыемна, але гэта толькі часовыя нязручнасці.

КАЗЯРОГ. Некаторая стомленасць і напружанасць ад падзей гэтага тыдня будзе аддавацца рэхам у першай палове наступнага. Але гэты стан зменіцца, падставай для таго стане прыемная навіна або запрашэнне ад блізкіх людзей. У сярэдзіне тыдня будзьце гатовы да розных кантактаў і сустрэч. З'явяцца новыя крыніцы натхнення. Бліжэй да канца тыдня зможаце адпачыць і атрымаць асалоду ад жыцця. Гэты час варта прысвяціць сабе і сям'і.

ВАДАЛЕЙ. Добры і радасны пачатак, які абяцае поспех ва ўсіх пачынаннях. Галоўнае не растраціць дарма гэты зарад аптымізму, а накіраваць яго ў патрэбнае рэчышча. Пазбягайце руцінных работ, дзе не патрабуецца энтузіязм: такі занятак здольны з'есці ўсе вашы сілы, не адказаўшы на гэта ўдзячнасцю. У другой палове тыдня магчымы паездкі і дзелавыя сустрэчы. Вам удасца разабрацца ў многіх складаных пытаннях, якія могуць быць непрыемнымі з эмацыйнага пункту гледжання.

РЫБЫ. Тыдзень сур'ёзных здзяйсненняў, з самага яго пачатку варта паставіць перад сабой дакладную мэту і ўпэўнена ісці да яе дасягнення. Вы будзеце схільны дзейнічаць наўпрост і здольны вырашыць практычна любое пытанне, што, перш за ўсё, добра ў працоўнай сферы, але можа спатрэбіцца і ў справах сямейных. Да сярэдзіны тыдня асабліва моцна абвострыцца інтуіцыя, а следам за ёй і разуменне першапрычын усяго таго, што адбываецца. Гэта вельмі дапаможа ў вырашэнні спрэчных сітуацый, навучанні і выкананні пастаўленых задач.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.