Вы тут

Сабак- выратавальнікаў


Тысячы гадоў яны ахоўваюць і абараняюць, дапамагаюць на паляванні і пры перавозцы грузаў. А калі прыйшла бяда, сабакі-выратавальнікі робяць усё, каб захаваць жыццё чалавека любой цаной. Спецыялісты падлічылі, што адзін сабака на заданні па пошуку замяняе ад 20 да 30 чалавек.

1.  Сабак-выратавальнікаў можна прыкладна падзяліць на 4 катэгорыі: шукальнікі з паветра — бегаюць па зададзенай тэрыторыі і шукаюць людзей; шукальнікі па следзе — шукаюць людзей па слядах; тыя, якія адрозніваюць пахі, якія могуць знайсці канкрэтнага чалавека; тыя, якія не адрозніваюць, яны шукаюць увогуле людзей або целы.

22-4

2.  Самыя распаўсюджаныя пароды пошукава-выратавальных сабак: ньюфаўндленд, сенбернар, нямецкая аўчарка, лабрадор, даберман, спаніэль. Для пошуку і выратавання на вадзе няма лепшага за ньюфаўндленда, якога з гэтай нагоды яшчэ называюць вадалазам, а для пошуку па следзе — за нямецкую аўчарку.

3.  Першыя сабакі-выратавальнікі з'явіліся яшчэ некалькі стагоддзяў таму, іх галоўным прызначэннем быў пошук людзей, якія заблукалі падчас снежнай буры. На працягу некалькіх соцень гадоў такіх сабак разводзілі ў Францыі ў манастыры Святога Бернара. Гэтыя сабакі часам малююцца з невялікімі бочачкамі на шыі. Паводле адной версіі, бочачка з сагравальным напоем была патрэбна для таго, каб падарожнік мог хутчэй сагрэцца.

4.  Сабакі, якія навучаны пошуку ахвяр катастрофы або няшчаснага выпадку, могуць са стапрацэнтнай дакладнасцю зімой знаходзіць целы людзей, не блытаючы іх з жывёламі.

5.  Сабака — лавінны выратавальнік — здольны адчуць пах чалавека скрозь пяціметровую тоўшчу снегу. Сенбернары, нямецкія аўчаркі і лабрадоры — найлепшыя ў гэтай дысцыпліне.

6.  Асноўнай рухаючай сілай сабак-выратавальнікаў з'яўляецца любоў да гульні. Сабакі, якія вядуць пошукавыя работы, лічаць, што гуляюць. Выратавальнікі-людзі часам спецыяльна хаваюцца на тэрыторыі пошуку, таму што сабакі, калі яны знаходзяць падчас аперацыі толькі целы, лічаць, што гульня ідзе няправільна.

7.  Галоўным для паспяховай працы сабакі-следапыта з'яўляецца час. Ноччу сабакі шукаюць лепш, чым днём, дзякуючы ўзыходзячым струменям паветра.

8.  Сабакі-выратавальнікі па-рознаму паведамляюць пра знаходку: следапыты спыняюцца і гучна брэшуць, лавінныя сабакі вяртаюцца і вядуць людзей да знойдзенага месца.

9.  Сярод сенбернараў легендарным стаў сабака па мянушцы Бары. Ён адчуваў набліжэнне снежнай буры больш чым за гадзіну да пачатку і станавіўся вельмі трывожным. Аднойчы ён выратаваў дзіця, якое было глыбока пад снежнай лавінай. Сабака знайшоў дзіця і лізаў яму твар да таго часу, пакуль тое не ачуняла. Легендарны сабака выратаваў жыццё не менш як сарака чалавекам. Існуе легенда, што ён быў забіты сорак першым выратаваным, які прыняў Бары за ваўка. Сабака пражыў 14 гадоў, і пасля смерці Бары ўстанавілі помнік на парыжскіх могілках для сабак з памятным, але ўсё ж не адпавядаючым праўдзе, надпісам: «Бары, які выратаваў сорак чалавек і быў забіты сорак першым» (на фота).

22-3

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.