Вы тут

Сцяг для заваёўнікаў космасу


22-1

Шведскі дызайнер Оскар Пернефельт стварыў макет сцяга Зямлі, які мог бы быць выкарыстаны касманаўтамі ў экспедыцыях і размешчаны на іншых планетах, пра што паведамляецца на афіцыйным сайце праекта.

У цэнтры сцяга намаляваны сем белых кольцаў, якія перасякаюцца і ўтвараюць кветку — сімвал жыцця на Зямлі. Іх перапляценне з'яўляецца метафарай таго, што ўсё на планеце так ці інакш звязана паміж сабой. Сіні колер, абраны ў якасці фону, сімвалізуе ваду, неабходную для жыцця. Таксама на сайце дызайнера размешчаны прыклады выкарыстання сцяга. Пернефельт прапануе змяшчаць яго на нашыўках скафандраў, выкарыстоўваць падчас спартыўных гульняў і на афіцыйных мерапрыемствах. Кшталту міжпланетных гульняў? Пажывём, але мы наўрад ці пабачым.

У каментарыях да працы дызайнер адзначыў, што сцяг закліканы нагадаць людзям, што ўсе яны жывуць на адной планеце і павінны клапаціцца адзін пра аднаго, незалежна ад нацыянальных межаў. На сайце ўдакладняецца, што стварэнне новага сімвала стала для Пернефельта дыпломнай працай у школе дызайну Beckmans, размешчанай у Стакгольме.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.