Вы тут

Самыя культавыя... ногі


Амерыканцы любяць кляпаць рознага кшталту спісы-топы самага прыгожага, рэдкага, дарагога, жудаснага і г.д. Прычым лідзіруючыя пазіцыі ў большасці сваёй займае айчынны, іх, так бы мовіць, «прадукт». Гэтым разам яны забаўляліся на тэму жаночых ног. У выніку незабыўная Мэрылін Манро прызнана ўладальніцай самых культавых (!) ног у гісторыі, як паведамляе Metro са спасылкай на вынікі апытання, праведзенага брэндам Wіlkіnson Sword.

22-2

Як піша выданне, за ногі актрысы аддалі галасы 47% рэспандэнтаў. Другое месца ў рэйтынгу атрымала спявачка Кайлі Міноўг, трэцяе — топ-мадэль 1960-х Твігі. Дзясятка самых прыгожых пар ног наступная: 1. Мэрылін Манро, актрыса (47% галасоў). 2. Кайлі Міноўг, спявачка (22%). 3. Твігі, мадэль (17%). 4. Ціна Цёрнер, спявачка (16%). 5. Джэры Холіўэл, спявачка (15%). 6. Бэці Грэйбл, актрыса і спявачка (7,8%). 7. Кейт Мідлтан, герцагіня Кембрыджская (7,4%). 8. Анжаліна Джалі, актрыса (7,2%). 9. Вікторыя Пендлтан, спартсменка (6,5%). 10. Одры Хепберн, актрыса (4,9%).

Як ні дзіўна, акрамя амерыканак, у топе прысутнічаюць і іншаземкі. У даследаванні прынялі ўдзел больш за тысячу жанчын ва ўзросце ад 16 да 55 гадоў. Падобныя рэйтынгі прывабнасці «зорак» рэгулярна складаюцца рознымі брэндамі і выданнямі. У красавіку амерыканскі часопіс FHM назваў самай сексуальнай жанчынай у свеце актрысу Мішэль Кіган, а часопіс People — самай прыгожай актрысу Сандру Булак.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.