Вы тут

Цыгарэты адкрыта не выкладзеш


З 1 ліпеня адкрытая выкладка тытунёвых вырабаў будзе з'яўляцца парушэннем заканадаўства па рэалізацыі тытунёвых вырабаў і карацца штрафам у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Адкрытая выкладка будзе забаронена ў гандлёвых аб'ектах, кіёсках, павільёнах і ў аб'ектах грамадскага харчавання. Гэта было зроблена для таго, каб прыняць з вачэй дзяцей, падлеткаў і моладзі цыгарэты. Але курцы змогуць без праблем знайсці свой тавар. Гандлёвыя аб'екты вывесяць пералік тытунёвых вырабаў, якія маюцца ў продажы. Гэта будзе аркуш паперы фармату А4, электронны або любы іншы сучасны носьбіт інфармацыі. Літары будуць аднолькавага памеру, шрыфту, чорнага колеру на белым фоне, без якіх-небудзь графічных рысункаў, малюнкаў і фотаздымкаў, якія б прыцягвалі ўвагу. Пералік будзе змяшчаць найменні наяўных зарэгістраваных таварных знакаў спачатку на рускай, а потым на англійскай мовах у алфавітным парадку. У ім будзе пазначана цана тытунёвага вырабу і краіна паходжання.

Для паляпшэння навігацыі ў гандлёвых залах крам могуць размяшчацца паказальнікі, інфармацыйныя таблічкі, якія будуць накіроўваць спажыўца да месцаў продажу тытунёвых вырабаў.

З 1 ліпеня будуць таксама забаронены вытворчасць, аптовы і рознічны продаж тавараў, якія імітуюць тытунёвыя вырабы. Гэта, напрыклад, флаконы духоў, мыла ў каробцы, якая нагадвае пачак цыгарэт, жавальныя гумкі. Калі электронная цыгарэта будзе імітаваць тытунёвы выраб, то яна таксама будзе забаронена да продажу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.