Вы тут

Цнатлівасць


Цнатлівасць. Нашы дзяды выхоўвалі сваіх дзяцей у строгасці і нявіннасці, прычым не толькі дзяўчынак, але і хлопчыкаў. Цнатлівасць лічылася ўмовай нараджэння здаровых дзяцей.

 Адказнасць за нявіннасць дачкі неслі яе бацькі. У народзе існавала ўпэўненасць, што «вінаватая» дзяўчына прыносіць у дом няшчасце. Яна не мела права скакаць праз свяшчэннае купальскае вогнішча, таму што гэтым зневажала яго полымя; не магла насіць на галаве вянок — сімвал нявіннасці. Дзяўчыну, якая страціла цнатлівасць, выганялі з хаты, не бралі замуж, іншы раз ёй абразалі касу...

 У народнай культуры існавала шмат забаронаў, якія тычыліся сямейнага жыцця і гаспадарчай дзейнасці, накіраваных на тое, каб дзяўчына да вяселля не «страціла сваю цнатлівасць». Напрыклад дзяўчыне нельга было надзяваць мужчынскую шапку ці іншыя мужчынскія рэчы, ёй забаранялася спальваць у печы старыя мётлы, расплятаць прылюдна косы, забаранялася прысутнасць у хаце пабочных асоб у дзень Дабравешчання
(7 красавіка). На вяселлі дзяўчына раздавала сяброўкам стужкі са свайго вясельнага вянка, каб і яны цнатлівымі пайшлі замуж.

 Царкоўны статут і правілы народнай культуры прадпісвалі бацькам у пэўныя дні года наведваць храм і заказваць набажэнствы ў гонар святых, якія лічыліся ахоўнікамі сямейнага шчасця, чытаць малітвы аб захаванні цнатлівасці свайго дзіцяці і пазбаўленні яго ад распусты, аб яго чысціні і нявіннасці.

Аксана Катовіч, Янка Крук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.