Вы тут

Серыя крадзяжоў у паліклініцы


У Фрунзенскі РУУС сталіцы паступілі тры заявы пра крадзяжы, якія былі здзейсненыя нібы пад капірку.

Усе яны цягам апошняга часу адбыліся ў адным і тым жа месцы — у паліклініцы па вуліцы Сухараўскай. Схема ва ўсіх выпадках была падобнай: пацыент заходзіў у кабінет да ўрача, пакінуўшы рэчы ў калідоры, а калі вяртаўся, не знаходзіў у вопратцы або сумцы кашалька. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што, напрыклад, адзін са скрадзеных партманетаў зламысніца (ёсць відэа з камер назірання), забраўшы з яго грошы, пакінула ў камеры захоўвання крамы ў іншым раёне горада. З другога кашалька, апроч наяўных грошай, была скрадзена і банкаўская картка, прычым побач з ёй знаходзілася і паперка з запісаным пін-кодам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.