Вы тут

Хто яны, беларускія сакуны


У Старадарожскім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі плануецца аформіць раздзел пастаяннай экспазіцыі «Культура і быт беларуса-сакуна пачатку XX стагоддзя».

Тут будзе створана ўнікальная экспазіцыя, якая спалучыць у сабе элементы прыкладнога мастацтва сакуноў, прадметы побыту і заняткаў, асаблівасці забудовы і народнай архітэктуры. Для папаўнення экспазіцыі плануюцца экспедыцыі ў вёскі Дражна, Шчыткавічы, Ляўкі, Залужжа, дзе пражывалі сакуны. Магчыма, дапамогуць і жыхары Старадарожчыны, у якіх захаваліся прадметы старажытнага побыту.

Для рэалізацыі праекта грант у памеры 100 млн рублёў музею выдзеліў Мінскі абласны выканаўчы камітэт.

Нагадаем, беларусаў-сакуноў назвалі так таму, што канчаткі дзеясловаў яны вымаўлялі на «са»: стаміўса, напіўса. Матэрыяльную і духоўную культуру сакуноў вывучаў прафесар Ісаак Сербаў. У выніку ў 1915 годзе ў Пецярбургу ён выдаў кнігу «Беларусы-сакуны. Кароткі этнаграфічны нарыс». Сакуны насялялі беларускае Палессе, на Міншчыне пражывалі ў Слуцкім, Любанскім, Старадарожскім раёне.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.