Вы тут

Кніга на службе міру


Учора ў горадзе на Няве адкрыўся Х Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон. Вітаючы яго ўдзельнікаў, губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка назваў гэты горад духоўнай сталіцай Расіі, дзе былі створаныя многія вобразы і сімвалы духоўнага і культурнага жыцця Расіі і СССР. Сярод тых, хто вітаў удзельнікаў салона, — старшыня заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Вячаслаў Макараў, намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Уладзімір Грыгор'еў, прэзідэнт Расійскага кніжнага саюза Сяргей Сцяпашын, старшыня Цэнтрвыбаркама Расіі Уладзімір Чураў.

22-34

Прывітанне ўдзельнікам Х Санкт-Пецярбургскага міжнароднага кніжнага салона ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зачытаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. «Мудрае слова пісьменніка заўсёды было носьбітам сапраўдных каштоўнасцей, крытэрыем духоўна-маральнага развіцця грамадства, — гаворыцца ў прывітанні. — Няхай 70-годдзе Вялікай Перамогі стане сімвалічнай згадкай пра тое, як важна, каб літаратурныя творы адлюстроўвалі імкненне людзей да міру, вучылі маладое пакаленне патрыятызму і адказнасці за лёс краіны. Духоўная і культурная роднасць народаў Беларусі і Расіі ва ўсе часы была сапраўднай асновай нашага супрацоўніцтва. Усведамленне сваёй далучанасці да агульных каштоўнасцей, традыцый і ідэалаў дае нам магчымасць заўсёды знаходзіць шляхі да ўзаемаразумення і згоды».

Дэлегацыя Беларусі прымае актыўны ўдзел у многіх канферэнцыях, сустрэчах з чытачамі і прэзентацыях кніг. Асаблівае месца ў рабоце кніжнага форуму займае пленарнае пасяджэнне «Вялікая Перамога вялікай літаратуры». Само правядзенне гэтага мерапрыемства сведчыць пра тое, што асноўная ідэя — ідэя перамогі справядлівасці і міру — павінна быць пранесена праз гады новымі пакаленнямі, незалежна ад таго, у якой краіне яны жывуць.

Беларусь прадставіла на салоне і «Блакадную кнігу» Алеся Адамовіча і Данііла Граніна, выпушчаную ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Гэтае выданне — агульны духоўны набытак Беларусі і Расіі, сумленнае слова пра драматычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. З хваляваннем удзельнікі адкрыцця салона выслухалі відэазварот да ўсіх, хто цэніць кнігу, вялікага рускага пісьменніка, пісьменніка-франтавіка Данііла Граніна. Яго перакананасць, што духоўнае развіццё свету немагчыма без кнігі, і ёсць настрой самога свята мастацкага слова ў Санкт-Пецярбургу.

Кірыл ЛАДУЦЬКА,

Санкт-Пецярбург

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.