Вы тут

Хуткасць будзе на кантролі


З 20 па 31 мая сталічная Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць аперацыю «Хуткасць».

— Дарожная міліцыя максімальна ўзмоцніць кантроль за захаваннем удзельнікамі дарожнага руху ўстаноўленых хуткасных рэжымаў. У цэнтры ўвагі інспектараў апынуцца ўсе магістральныя вуліцы горада. Штодзённа з дапамогай сучасных тэхнічных сродкаў нарады ДПС будуць фіксаваць хуткасць аўтамабіляў, — сказала старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС горада Мінска Таццяна Спадабаева. — Дарэчы, за чатыры месяцы па прычыне перавышэння хуткасных рэжымаў у сталіцы адбылося 16 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх два чалавекі загінулі і 21 атрымаў раненні. Дзякуючы ўкараненню адзінай сістэмы фотафіксацыі парушэнняў хуткасці на сталічных дарогах удалося знізіць колькасць аварый. Так, летась за той жа перыяд было зафіксавана 21 ДТЗ, у якіх загінула пяць чалавек.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.