Вы тут

Захрас... у смеццеправодзе


Гэтая незвычайная гісторыя адбылася ў сталіцы. Выратавальнікам давялося даставаць з шахты смеццеправода мужчыну.

Выклік ім паступіў каля сямі гадзін ранку са шматкватэрнага дома па вуліцы Кальцова. На трэцім паверсе яны і ўбачылі пацярпелага, які прасіў аб дапамозе. Прычым, з загрузачнага клапана была відаць толькі галава мужчыны. Выратавальнікі пры дапамозе інструмента вызвалілі яго і перадалі медыкам. Пацярпелы быў шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені». Прычына здарэння высвятляецца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?