Вы тут

Дробная рыбка — буйны штраф


Каля 320 мільёнаў рублёў давядзецца выплаціць электрабраканьерам, якіх затрымалі на тэрыторыі Кармянскага раёна. Тройца рыбачыла на рацэ Касалянцы ў зоне адсялення, дзе рыбалоўства ўвогуле забаронена. Ва ўлове ў іх была толькі дробная рыба, але колькасцю — больш за 200 штук.

— Работнікі Кармянскай міжрайінспекцыі разам з міліцыянерамі мясцовага РАУС затрымалі «рыбакоў» паблізу вёскі Залатоміна, калі тыя ехалі на калёсах. Мужчыны мелі пры сабе дзве акумулятарныя батарэі, узмацняльнік току, сачок, правады, гумавую лодку, — расказала прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. — Заўважыўшы службовы транспарт, парушальнікі выкінулі ў траву мех з рыбай і лодку, а таксама незарэгістраваную паляўнічую зброю. Відавочна, аматары незаконнай рыбалкі збіраліся яшчэ і папаляваць. Вырашаецца пытанне крымінальнай адказнасці затрыманых за незаконную здабычу рыбы, якая пацягнула нанясенне шкоды прыродзе ў памеры 1 787 базавых велічынь, і за незаконнае паляванне на тэрыторыі з радыяцыйным забруджваннем.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».