Вы тут

Ашчадна і па-гаспадарску


Прэзідэнт патрабуе ідэальнага парадку на зямлі

Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў на нарадзе па ўдасканаленні заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель, паведамляе БЕЛТА.

На разгляд кіраўніка дзяржавы прадстаўлены праект указа, якім прапануецца ўнесці змены ў заканадаўства аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў.

«Мае адносіны да зямель, асабліва сельгаспрызначэння, ды і ляснога фонду, вы ведаеце. Сёння ніякіх мерапрыемстваў у плане будаўніцтва і гэтак далей, звязаных з адвядзеннем зямель, без дазволу Прэзідэнта ў краіне не праводзіцца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што ў свой час у Беларусі былі дадзены паўнамоцтвы губернатарам распараджацца гэтымі землямі, аднак затым парадак быў зменены. «Чаму гэта адбылося, я казаў. Такога хаосу і непарадку на зямлі, як у той перыяд, у нас не было! Пачалі будаваць на ўрадлівых землях розныя склады, прадпрыемствы, ды і жыллё», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Землі сельгаспрызначэння — гэта святое. Многія пакаленні іх стваралі, высякаючы дрэвы, займаючыся лядным земляробствам, ствараючы тое, што корміць народ, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Зямельныя рэсурсы — гэта найвялікшая каштоўнасць для любой дзяржавы. Адсюль маё стаўленне да гэтага».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перш, чым падпісваць адпаведны ўказ, хацеў бы абмеркаваць пытанне рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў. «Гэта наша багацце. 90 працэнтаў тэрыторыі краіны — гэта землі сельгаспрызначэння і лясы, якія павінны выкарыстоўвацца эфектыўна», — сказаў ён.

Прэзідэнт пацікавіўся ў прысутных, чым выклікана неабходнасць карэкціроўкі існуючага парадку, што новага прапануецца ў плане ўдасканалення выкарыстання зямельных рэсурсаў і як гэта павысіць эфектыўнасць гаспадарання ў гэтай сферы.

«Пры гэтым хачу заўважыць: на зямлі павінен быць ідэальны парадак. Гэта наш брэнд, наш твар. Хто б у краіну ні прыязджаў, адзначае нашу гармонію з прыродай, што мы яе не сапсавалі, што чалавек у нашай краіне можа і адпачываць, і жыць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Чысціня — гэта і паветра, і зямельныя рэсурсы, лес — гэта здароўе нашага чалавека. Таму я надаю такую пільную ўвагу землям сельгаспрызначэння і лясным рэсурсам. І далей мае патрабаванні будуць толькі станавіцца больш жорсткімі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

На нарадзе разглядаўся інструментарый эканамічнага прымусу да павышэння эфектыўнасці выкарыстання зямель. У прыватнасці, прапануецца ўнесці адпаведныя змены ў па-
датковае заканадаўства.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што многія грамадзяне, індывідуальныя забудоўшчыкі, дачныя кааператывы просяць новыя ўчасткі зямель, да якіх потым неабходна падводзіць інфраструктуру і камунікацыі. У той жа час у вёсках шмат участкаў пустуе.

Прэзідэнту таксама ўнесена прапанова, якая тычыцца абароны правоў грамадзян ад нядобрасумленных забудоўшчыкаў. У прыватнасці, прапануецца ў выпадку, калі нядобрасумленны забудоўшчык не выканаў сваіх абавязацельстваў, зямельны ўчастак не выстаўляць паўторна на аўкцыён. Тым самым не адбудзецца падаражання будаўніцтва, участак аператыўна перадаецца іншаму забудоўшчыку, і людзі атрымліваюць жыллё за ранейшы кошт.

Акрамя таго, прапануецца ўскласці на мясцовыя органы ўлады рашэнне некаторых пытанняў, звязаных з абаронай правоў пэўных катэгорый грамадзян.

Прэзідэнт даручыў дапрацаваць змены ў заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель з улікам праведзенага абмеркавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».