Вы тут

Наша тэхніка для М'янмы


«Супрацоўніцтва з Саюзам М'янма мы разглядаем у якасці важнага кірунку знешняй палітыкі ў Паўднёва-Усходняй Азіі», — адзначыў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас сустрэчы са старшынёй Палаты нацыянальнасцяў Саюзнага сходу Рэспублікі Саюз М'янма Хін Аунг М'інтам. На працягу чатырох дзён парламенцкая дэлегацыя М'янмы будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у нашай краіне.

«Мы зацікаўлены ў пашырэнні палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў. І, безумоўна, гэта датычыцца і перспектывы развіцця стасункаў у адукацыйнай і навукова-тэхнічнай сферы», — паведаміў беларускі парламентарый.

22-35

Сенатар зрабіў акцэнт на тым, што перамовы мелі «канструктыўны і змястоўны характар». «Мы ў асноўным надалі ўвагу двум напрамкам супрацоўніцтва: парламенцкаму і гандлёва-эканамічнаму». Спікер верхняй палаты парламента Беларусі заўважыў, што ў апошнія гады таваразварот паміж нашымі дзяржавамі павялічыўся і расце даволі хутка.

«Мы адкрываем рынкі. Даволі паспяхова, але і не без праблем. Таму пытанні падыходаў па паляпшэнні гандлёва-эканамічных адносін, стварэнні суадноснай дагаворна-прававой базы зараз вырашаюцца. Мы дамовіліся, што парламент гэтаму будзе ўсебакова спрыяць. У тым ліку і камфорту працы кампаній на рынках нашых дзяржаў», — падвёў вынікі перамоў Міхаіл Мясніковіч.

У ходзе сустрэчы бакі дамовіліся і аб гуманітарным супрацоўніцтве. Было вырашана наладзіць прамы кантакт паміж універсітэтамі, у межах якога плануецца праводзіць навучанне грамадзян М'янмы ў беларускіх ВНУ для далейшай працы ў сельскай гаспадарцы.

Што датычыцца гандлёва-эканамічнай сферы, то Беларусь разлічвае на развіццё ўзаемных кантактаў у сельскай гаспадарцы і сельгаспадарчым машынабудаванні. Бакамі былі выказаны канкрэтныя прапановы для таго, каб кампаніям краін было як мага прасцей працаваць у гэтых сектарах.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.