Вы тут

Віктарына па старонках “Роднай прыроды”. Пяты тур


1) Ярыла, Хорс, Дажджбог – гэта імёны бога...

А) Неба і маланкі

Б) Сонца

В) Урадлівасці і кахання

 

2) З якога года Белавежская пушча стала вядомая як ахоўваемая прыродная

тэрыторыя?

А) 1409

Б) 1565

В) 1779

 

3) У якой краіне бульбу называлі “чортавым яблыкам”?

А) У Францыі

Б) У Расіі

В) У Іспаніі

 

4) Як называецца міждзяржаўны дагавор, які накіраваны на абарону ад ртутнага забруджвання?

А) Орхуская канвенцыя

Б) Бернская канвенцыя

В) Мінамацкая канвенцыя

 

5) Знайдзіце сярод пералічаных інвазіўны (чужародны) для Беларусі від:

А) Еўрапейская норка

Б) Янотападобны сабака

В) Белагруды вожык

 

6) Міжнародны дзень клімату адзначаецца:

А) 12 мая

Б) 15 мая

В) 22 мая

 

7) Пра якую рыбу аўтар “Старапольскай энцыклапедыі” Зыгмунт Глогер пісаў: “Гэта адна з найсмачнейшых азёрных рыб Сярэдняй Еўропы”?

А) Пра сяляву

Б) Пра акуня

В) Пра ляшча

 

8) У якім годзе пачалося апошняе на гэты час засыханне ельнікаў у Беларусі?

А) У 1956 годзе

Б) У 1977 годзе

В) У 1992 годзе

 

9) Маёнтак і палацавапаркавы ансамбль Булгакаў, празваны мясцовымі жыхарамі “Жыліцкі Версаль”, знаходзіцца:

А) У Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці

Б) У Пінскім раёне Брэсцкай вобласці

В) У Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці

 

10) Плошча (у га) біялагічна прадуктыўнай тэрыторыі і акваторыі, неабходнай для вытворчасці выкарыстоўваемых намі рэсурсаў і паглынання і перапрацоўкі нашых адходаў — гэта ...

 

Адказы на пытанні чацвёртага тура віктарыны:

1) Гібрыд жыта і пшаніцы

2) Чагу

3) Чыгірынскага вадасховішча (Магілёўская вобласць)

4) 22 красавіка

5) 3%

6) На балоце Ельня

7) Кліматычныя змены

8) Вярбу

9) У Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці

10) Петралогія

 

Адказы на пытанні віктарыны прымаюцца да 20 чэрвеня.

 

Дасылайце адказы на e-mail: pryroda@zviazda.by, а таксама на паштовы адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.