Вы тут

Парламенцкі дзённік


Шлях на Паўднёвы Усход.

У рамках афіцыйнага візіту парламенцкая дэлегацыя М'янмы наведала Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Старшыня ніжняй палаты беларускага парламенту Уладзімір Андрэйчанка падчас сустрэчы з кіраўніком дэлегацыі — старшынёй Палаты нацыянальнасцяў Саюзнага сходу М'янмы Хін Аунг М'інтам — падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з гэтай краінай.

2081

— Рэспубліка Саюз М'янма — сяброўская для нас краіна, і мы зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва літаральна па ўсіх напрамках, — заявіў Уладзімір Андрэйчанка, вітаючы гасцей.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў спадзяванне, што вынікам візіту дэлегацыі з М'янмы стануць новыя перспектыўныя напрамкі нашага развіцця. Уладзімір Андрэйчанка канстатаваў, што "стасункі паміж нашымі дзяржавамі, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы, не адпавядаюць магчымасцям і патэнцыялу, якім мы валодаем". Спікер запэўніў гасцей у тым, што беларускі бок гатовы вітаць любыя ініцыятывы гэтай дзяржавы і аказваць усякае садзейнічанне, каб супрацоўніцтва выйшла на новы ўзровень.

— Можна ўзяць 3-4 сур'ёзныя праекты, вакол якіх развіваць нашы адносіны, — прапанаваў Уладзімір Андрэйчанка. — Хацелася б вызначыць шлях, па якім Беларусь магла б прыйсці ў вашу краіну, а з вашай краіны — у іншыя дзяржавы рэгіёна, а таксама шлях, па якім М'янма прыйшла б у Беларусь.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што Беларусь сёння не толькі забяспечвае прадуктамі харчавання сябе, але і пастаўляе іх больш чым у 50 краін.

— Толькі за мінулы год мы паставілі на экспарт прадуктаў харчавання больш як на 5 мільярдаў долараў, — паведаміў Уладзімір Андрэйчанка. — Мы зацікаўлены ў пашырэнні паставак у М'янму мяса-малочнай, лікёра-гарэлачнай і іншай прадукцыі.

Спікер ніжняй палаты пацвердзіў, што наша краіна зацікаўлена ў пастаўках у М'янму сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама ў адкрыцці ў гэтай краіне зборачных вытворчасцяў і сумесных прадпрыемстваў.

Кажучы пра перспектывы міжпарламенцкага супрацоўніцтва, Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што ў Нацыянальным сходзе Беларусі пятага склікання сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам М'янмы і выказаў надзею, што аналагічная група будзе створана ў парламенце М'янмы.

Даведка

Найвышэйшы орган заканадаўчай улады ў М'янме — Саюзны сход — складаецца з дзвюх палат: верхняй — Палаты нацыянальнасцяў (224 месцы) і ніжняй палаты — Народнага сходу (440 месцаў). Большасць месцаў у Народным сходзе мае партыя "Саюз салідарнасці і развіцця" (259 месцаў). Чвэрць дэпутацкіх месцаў рэзервуецца за веннымі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.