Вы тут

Клін-баба і шар-баба — гэта не жанчыны, а музейныя экспанаты


У Жабінцы ствараюць гісторыка-экспазіцыйны комплекс, які складае меліярацыйная тэхніка розных часоў. Узяліся за гэты незвычайны праект меліяратары — Жабінкаўская ПМК-19 пры падтрымцы дзяржаўнага аб'яднання «Брэстмеліявадгас». Машыны і механізмы, якія адпрацавалі свой рэсурс на забалочаных участках Палесся ў мінулым стагоддзі, не сталі металаломам, а паступова займаюць сваё пачэснае месца на спецыяльна адведзенай пляцоўцы.

«Яны гэтага заслужылі, — лічыць начальнік ПМК-19 Пётр Вайноўскі. — Цяпер меліяратары карыстаюцца новай сучаснай тэхнікай. Агрэгаты, з дапамогай якіх увялі ў сельскагаспадарчы абарот сотні тысяч гектараў зямлі, цяпер сталі гісторыяй». Таму іх памылі, падфарбавалі і прывялі ў парадак. Неўзабаве любы наведвальнік зможа ўбачыць рубільную машыну, касілку, буртаўкрывальнік, вібрапілу, пнеўмаколавы каток... а яшчэ шар-бабу, клін-бабу. Апошнія ўяўляюць сабой металічныя «балванкі» вагой больш за тры тоны. Імі разбівалі прамерзлы грунт. Раней, тлумачаць меліяратары, зімы былі халодныя, зямля прамярзала ледзь не на метр. А работа па асушэнні вялася круглы год, без сезонных перапынкаў. Так што названыя «бабы» былі вельмі запатрабаваныя. Як бачым, можна шмат цікавага даведацца ў музеі пад адкрытым небам, быў бы толькі добры экскурсавод. Пра гэта таксама абяцалі паклапаціцца ў ПМК-19.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.