Вы тут

Кубак нацый — у гаспадароў


Нашы радыётэлеграфісты пацвердзілі свой высокі ўзровень.

На некалькі дзён Магілёў зноў стаў сталіцай міжнароднага турніру «Кубак Еўропы» і чэмпіянату краіны па хуткаснай радыётэлеграфіі.

Удзел у спаборніцтвах бралі каля 70 найлепшых спартсменаў з Беларусі, Італіі, Балгарыі, Сербіі, Расіі, Македоніі, Швейцарыі. Усяго было разыграна 40 камплектаў медалёў і большасць з іх атрымалі менавіта беларускія радыётэлеграфісты. У агульнакамандным заліку перамагла каманда ДТСААФ Магілёўскай вобласці. На другім месцы — мінчане, на трэцім — радыёспартсмены з Брэсцкай вобласці. Абсалютнымі чэмпіёнамі спаборніцтваў прызнаны Сяргей Швядко з Магілёва і Ганна Шавяленка з Гомеля.

— Нашы замежныя госці таксама дэманстравалі поспехі, але прызнавалі, што беларуская школа найлепшая, — падкрэсліў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь, заслужаны майстар спорту, уладальнік двух сусветных рэкордаў, рэкардсмен «Кнігі рэкордаў Гінеса» Андрэй Біндасаў. — Яны так і казалі, што прыехалі паназіраць за тэхнікай гульні, каб падрыхтавацца да чэмпіянату свету, які адбудзецца ў верасні ў Македоніі.

Дарэчы, прыемнай навіной стала яшчэ і тое, што адбыліся зрухі ў адносінах да прызнання радыёспорту Міжнародным алімпійскім камітэтам.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.