Вы тут

Інтрыга раскрыецца сёння


27 на 1: хто дацягнецца да хрустальнага мікрафона?

Юбілейнае песеннае шоу перайшло экватар і наблізілася ўшчыльную да самага інтрыгуючага моманту. Фінальны канцэрт, на якім вызначыцца пераможца 60-га «Еўрабачання», пройдзе ў Вене ўжо сёння ўначы.

[caption id="attachment_84706" align="alignnone" width="600"]23-24 Мо­ні­ка Кру­шынь­ская ўлас­ным пры­кла­дам па­ка­за­ла, што аб­ме­жа­ва­ныя маг­чы­мас­ці — не пры­суд, а штур­шок да раз­віц­ця.[/caption]

Беларускія артысты, праўда, будуць сачыць за ім ужо з тэлеэкранаў у якасці звычайных гледачоў — 21 мая спявак Юзары (Юрый Наўроцкі) і бэк-вакалісты Дзяніс Ліс, Юрый Селязнёў, Арцём Ахпаш прыляцелі ў Мінск, а скрыпачка Маймуна ўзяла невялічкі творчы тайм-аўт і вернецца крыху пазней. Прычым Юзары трапіў літаральна з карабля на баль, бо амаль адразу з аэрапорта адправіўся выступаць на ХІ Нацыянальным тэлевізійным конкурсе «Тэлевяршыня». А пасля невялічкага адпачынку, прызнаўся спявак, ён з задавальненнем паглядзіць з роднымі і блізкімі фінал «Еўрабачання» і, магчыма, адправіць пару-тройку SМS-паведамленняў у падтрымку ўпадабаных выканаўцаў.

Нягледзячы на стомленасць і смутак ад «перарванага палёту», да вынікаў уласнага выступлення Юрый паставіўся разважліва і не дазволіў сабе эмацыйных выказванняў (маўляў, нас «засудзілі» і да т.п.) «Зразумела, мы засмуціліся і былі спачатку расчараваны, бо настройваліся на перамогу, — прызнаецца спявак. — Але мы рэальна зрабілі ўсё магчымае. І лічу, вельмі важна, што адчувалі падтрымку сваёй краіны — без гэтага было б нашмат цяжэй».

[caption id="attachment_84705" align="alignnone" width="600"]23-23 Вы­ступ­лен­не Шве­цыі ста­ла ад­ным з са­мых яр­кіх мо­ман­таў дру­го­га паў­фі­на­лу.[/caption]

Зрэшты, для «працы над памылкамі» ў беларускіх арганізатараў і артыстаў яшчэ шмат часу, а конкурс рухаецца далей — і мы працягваем сачыць за ім. Другі паўфінальны канцэрт, які адбыўся 21 мая, парадаваў значна большай разнастайнасцю колеравай гамы (ад чорна-белых касцюмаў вока ўсё ж хутка стамляецца), некалькімі прыгожымі дуэтамі, пацалункамі літоўцаў, эфектным вяртаннем у шоу Чэхіі, пазнавальнымі балканскімі матывамі ад Жэлька Ёксімавіча ў нумары Чарнагорыі, пастаноўкамі ў фэнтэзійным стылі і незвычайнай мультыплікацыйнай кампаніяй шведскага ўдзельніка. А вось з гукам, у адрозненне ад першага паўфіналу, здаецца, былі некаторыя праблемы — зрэшты, магло сказвацца і звычайнае хваляванне артыстаў. У выніку сумесным рашэннем гледачоў і міжнароднага тэлевізійнага журы пуцёўкі ў фінал атрымалі (у парадку абвяшчэння) Літва, Польшча, Славенія, Швецыя, Нарвегія, Чарнагорыя, Кіпр, Азербайджан, Латвія і Ізраіль.

[caption id="attachment_84704" align="alignnone" width="600"]23-22 У мін­скім аэ­ра­пор­це Uzarі су­стра­ка­лі жур­на­ліс­ты, пры­хіль­ні­кі і бліз­кія лю­дзі, у тым лі­ку ма­ма, са­ліст­ка На­цы­я­наль­на­га кан­цэрт­на­га ар­кест­ра пад кі­раў­ніц­твам М.Фін­бер­га Га­лі­на Гра­мо­віч.[/caption]

Такім чынам, фінальнае шоу стане самым доўгім і маштабным за ўсю гісторыю конкурсу. У ім выступяць ажно 27 удзельнікаў: па 10 лідараў з кожнага паўфіналу, краіна-гаспадыня конкурсу Аўстрыя, «вялікая пяцёрка» заснавальнікаў шоу (Вялікабрытанія, Германія, Італія, Іспанія, Францыя), а таксама спецыяльны госць 60-га «Еўрабачання» Аўстралія. Паводле праведзенай жараб'ёўкі, адкрые фінальны канцэрт 23 мая прадстаўніца Славеніі.

Дарэчы, пасля паўфіналаў расклад верагодных пераможцаў, на якіх прымаюць стаўкі еўрапейскія букмекерскія канторы, крыху змяніўся. Цяпер найбольшыя шанцы прадракаюць Швецыі, другое месца — Італіі, а на трэцяе ставяць Расію. (Зрэшты, многія спадзяюцца, што Паліна Гагарына ўздымецца на прыступку вышэй, а то і наогул здабудзе перамогу. Напрыклад, у знак падтрымкі расійскай спявачкі беларускі гурт «Lіtesound», які тры гады таму таксама ўдзельнічаў у конкурсе, запісаў і змясціў у інтэрнэце рок-версію яе песні «The Mіllіon Voіces»). У самым нізе выніковай табліцы, як мяркуюць заўзятары конкурсу, акажуцца Чарнагорыя, Польшча і Германія. Безумоўна, на гэты расклад можа паўплываць і няўдалае выступленне запісных лідараў, і «блокавае» суседскае галасаванне. Але вельмі хацелася б, каб нарэшце атрымалася абвешчанае сёлетнім слоганам «узвядзенне мастоў» паміж слухачамі і артыстамі і песня-пераможца юбілейнага шоу была той самай, якая задаволіць практычна ўсіх, бо працінае і злучае сэрцы і розумы людзей з розных краін і нават кантынентаў... Ці гэта такая ж недасяжная ідэя, як мір ва ўсім свеце?

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.