Вы тут

Школьны баль


Песня «Школьны баль» — самы памятны падарунак Алесі, салістцы ансамбля «Сябры», ад калег і таварышаў. Яна атрымала вельмі меладычны вакальны твор, у якім увасобіліся яе шчымлівыя перажыванні падчас развітання са школай. Паэт Алесь Бадак далікатна асвятліў асобныя істотныя моманты школьнай рэчаіснасці — чароўны водбліск першага кахання, рамантычны шлях у інтэлектуальнай прасторы, непаўторны водар незабыўнага дзяцінства. А кампазітар Мікалай Сацура ў найлепшых лірычных традыцыях савецкай песні і ў суладдзі з творчай манерай ансамбля, з якім Алеся яшчэ школьніцай звязала сваё артыстычнае жыццё, усхвалявана перадаў пачуццёвы свет пасталелай моладзі. Прэм'ера песні «Школьны баль» Алеся Бадака і Мікалая Сацуры адбылася на выпускной вечарыне Алесі. І вось ужо больш за паўтара дзясятка гадоў кранальна-летуценная мелодыя гучыць на эстрадзе, у радыё- і тэлепраграмах.

Песняй «Школьны баль» сябры і калегі віншуюць мінскага педагога, вядомага метадыста, аўтара шматлікіх артыкулаў і кніг па методыцы выкладання роднай мовы і літаратуры Жанну Нічыпараўну Прыймак.

23-9

Верш Алеся Бадака        Музыка Мікалая Сацуры

Нам з табою пакуль што

не верыцца,

Што дзяцінства прайшло

назаўжды.

Нам здаецца, паклічаш —

і вернецца,

І чароўнай усмешкай

засвеціцца,

Да сябе павядзе праз гады.

Прыпеў:

Школьны баль, школьны баль,

Я прашу, я прашу, не канчайся!

Школьны баль, школьны баль,

Пакружы, пакружы нас у вальсе!

Многа нам яшчэ трэба сказаць,

І з надзеяй і сумам глядзяць,

Мілыя вочы з надзеяй глядзяць.

Мы сягодня нікуды не познімся

І з ахвотай заходзім у клас.

Нашы сэрцы пяшчотаю

поўняцца...

Калі ласка, такімі запомніце,

Дарагія настаўнікі, нас.

Прыпеў.

Тут спазналі нямала харошага,

Навучыліся многаму мы,

І каханне, яшчэ асцярожнае,

Ўсім дарыла нам казкі
прыгожыя,

Нібы лета ў сумётах зімы.

Прыпеў.

Міхась Шавыркін

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.