Вы тут

Як не зламацца?


«Жыццёвае назіранне: для большасці жанчын слабасць мужчыны прыраўноўваецца да... подласці. Неверагодна, але большасць жанчын увогуле не бачаць ніякай розніцы паміж гэтымі насамрэч зусім рознымі праявамі чалавечай натуры. Больш за тое, вялікую подласць прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва могуць мужчыне дараваць, бо «паважаюць» за размах.

Але слабасць не даруюць ніколі.

Мой сябар Раман быў жанаты, разам з былой жонкай Тамарай выхоўвалі дваіх дзяцей. Пабудавалі кватэру, купілі машыну. Але... Раман стаў заўважаць, што жонка часта бавіць час з сяброўкамі, і ў той кампаніі, па чутках, часта з'яўляецца мужчына, які аказвае Тамары знакі ўвагі. Раман спрабаваў высвятляць адносіны, але жонка нічога не бачыла, акрамя свайго новага «залётніка». Яна стала іншай — не той Тамарай, якую ён ведаў і любіў.

І Раман, як той казаў, зламаўся. Сваё гора гэты ціхі, памяркоўны мужчына пачаў тапіць у гарэлцы. Тамара папярэдзіла, што за падобныя «выхадкі» адправіць яго ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Што далей? Ад безвыходнасці Раман піў яшчэ больш, жонка не вытрымала і падала на развод. І пайшло, пакацілася: страціў работу, у нецвярозым стане сеў за руль, быў затрыманы...

Я добра ведаю Рамана — ён зламаўся таму, што не знайшоў цеплыні і падтрымкі. Для большасці жанчын мой сябар — слабак.

І гэта самы горшы эпітэт для мужчыны, які можа прагучаць з вуснаў жанчыны...

Анатоль Д.

P.S. Насамрэч, не такія мы, мужчыны, і моцныя. І нам не менш за жанчын патрэбен «тыл» — месца, дзе нам паспачуваюць і пастараюцца зразумець».

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.