Вы тут

Аднойчы, але не назаўсёды


Мая 30-гадовая пляменніца Насця падала на развод. На той момант, калі я даведаўся пра гэта, Ігар з рэчамі ўжо «выбыў» з кватэры — да той, з кім яго «застукала» жонка.

І вось Насця, яе маці і я гутарым па скайпе — абмяркоўваем праблему. Насця храбрыцца, расказвае пра новага кавалера, які хоць і прапісаны ледзь не ў кладоўцы ў нейкай бабулі, затое разумны, таленавіты і клапатлівы. Саму ж Насцю не пазнаюць. Ходзіць у фітнес-клуб, кінула піць піва (якога яны са здраднікам Ігарам маглі «выдзьмуць» некалькі літраў за вечар), пахудзела на восем кілаграмаў (бо быў яўны перабор), плануе скінуць яшчэ 5-7...

Мне б за пляменніцу парадавацца, а ў галаву лезуць здрадніцкія думкі: «Чаму яна пачала сачыць за сваім знешнім выглядам толькі цяпер, калі стала адзінокай? Няўжо фітнес-клуб адкрыўся пасля таго, як муж сабраў рэчы? Чаму лішнія кілаграмы не хвалявалі яе, калі Ігар быў побач? Не заслугоўваў муж такой «пашаны»? З'яўляўся нематэрыяльнай нерухомасцю, якая нікуды не знікне?»

Але «нерухомасць» сплыла...

Узгадваю раман «Лаліта» Набокава, дзе ў галоўнага героя пасля жаніцьбы раптам «адкрыліся вочы» на жонку: «обелокуренный локон выявил свой черный корешок; пушок превратился в колючки на бритой голени; подвижный влажный рот, как я его ни набивал любовью, обнаружил свое мизерное сходство с соответствующей частью на портрете ее жабоподобной покойной матушки; и вскоре... на руках оказалась большая, дебелая, коротконогая, грудастая и совершенно безмозглая баба».

Цынічна, бязлітасна ў адносінах да жанчыны? Так! Але ў чымсьці і справядліва.

Падобнае «адкрыццё» чакае многіх мужчын, бо некаторыя жанчыны лічаць сваю «місію» выкананай, як толькі прагучаў вальс Мендэльсона. Усё. «Расці» далей няма куды. Я, маўляў, і так каранаваная «пераможца», чакаю вашых апладысментаў і віншаванняў... Але жыццё працягваецца, і яно поўнае прыгожых, яркіх і загадкавых жанчын, якія прыцягваюць мужчын, нібы магніт. Насамрэч, барацьба за мужчыну не заканчваецца са штампам у пашпарце — асноўныя раўнды бясконцых паядынкаў з іншымі спакусніцамі яшчэ наперадзе.

Можна, безумоўна, абвінавачваць ва ўсім мужчыну — распуснік, п'яніца... А можна самой змяняцца, расці «ў глыбіню», прыгажэць і насіць у сабе загадку — каб заінтрыгаваны муж менш заглядаўся на іншых.

...Былі з жонкай нядаўна на рэчавым рынку, дзе раптам сустрэліся з Алінай, яе стрыечнай сястрой, перакінуліся парай слоў.

— А што, Аліна разышлася з Сашам? — цікаўлюся ў жонкі.

— А ты адкуль ведаеш?! — бянтэжыцца яна. — Аліна ж прасіла нікому не расказваць...

Я не стаў тлумачыць, што гэтыя змены ў яе сястрыцы на лбе напісаны. Памятаю яе такой «шэрай мышкай» з нейкім трывожным і напружаным выразам твару, якая вечна некуды спяшаецца, бяжыць. А зараз!.. Выявілася раптам, што яна — прывабная, грацыёзная дама з гуллівым, загадкавым агеньчыкам у вачах, на які, безумоўна, абавязкова зляцяцца мужчыны.

Сумна толькі тое, што, знайшоўшы сабе новага мужа, Аліна з часам зноў ператворыцца ў непрыкметнае, шэрае, з напружаным тварам мышаня — да варажбіткі не хадзі... І зноў развод?

Адзінае суцяшэнне можа быць толькі ў тым, што ў выніку падобных жыццёвых калізій яркіх і эфектных жанчын на вуліцах становіцца больш.

Аляксандр ГОРБАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.