Вы тут

Хто больш глядзіцца ў люстэрка


Брытанскія сацыёлагі па заказе кампаніі Avaj апыталі 1000 чалавек. Яны высветлілі, што мужчыны ў сярэднім глядзелі на сябе ў люстэрка 23 разы на дзень, а жанчыны — усяго 16 разоў. Прычым прадстаўніцы прыгожага полу ў асноўным рабілі гэта, каб праверыць, ці ўсё ў парадку, і шукалі недахопы, а мужчыны любаваліся сабой, распавядае The Hіndustan Tіmes.

23-42

Мужчыны праводзілі перад люстэркам каля 10 хвілін у дзень, гэта значыць, прыкладна 6 дзён за год. 11% самаўпэўненых рэспандэнтаў разглядалі сваё адлюстраванне больш за 30 разоў на дзень. Любімымі часткамі свайго цела 76% апытаных мужчын назвалі рукі, 54% — ногі, 49% — усмешку, 43% — вочы, 38% — валасы. Высветлілася, што 82% мужчын моцна клапаціліся аб сваім знешнім выглядзе, у 67% было тры і больш касметычных сродкаў, 34% прызналіся, што карысталіся касметычнымі сродкамі сваёй дзяўчыны або члена сям'і, 9% рэгулярна выкарыстоўвалі жаночыя касметычныя сродкі. Даследчыкі думаюць, што такая тэндэнцыя звязана з модай на сэлфі.

са.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».