Вы тут

Лад жыцця — здаровы!


«Лепшы інфраструктурны праект» — такую ацэнку атрымаў літоўска-беларускі праект «Спорт — магчымасць здаровага ладу жыцця ў Варэнскім і Шчучынскім раёнах» пры падвядзенні вынікаў Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія — Літва — Беларусь» на перыяд 2007—2013 гадоў.

Партнёры па сумесным праекце арганізавалі фестываль і канферэнцыю на тэму здаровага ладу жыцця, правялі спаборніцтвы па гандболе і сямейным футболе. Галоўнае ж — удасканалілі сваю інфраструктуру. У Варэне дзякуючы праекту рэканструявалі гарадскі футбольны стадыён. А ў Шчучыне за кошт сродкаў Еўрасаюза і мясцовага бюджэту мадэрнізавалі спартыўны комплекс, стварыўшы выдатныя ўмовы для аматараў валейбола, гандбола, міні-футбола, тэніса і іншых відаў спорту, а таксама трэнажорных заняткаў.

Дарэчы, шчучынцы збіраюцца ўдзельнічаць і ў новай праграме трансгранічнага супрацоўніцтва з рэгіёнамі Латвіі і Літвы.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.