Вы тут

Вялікі ўбачыць без адлегласці


Ура: няма падзелу на сваіх, тэатральных, хто прыходзіць у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі на працу, і тых, хто прыходзіць у тэатр на спектакль у якасці гледача. Цяпер можна не быць гледачом, а ў тэатр трапіць проста дзеля таго, каб агледзець і сам будынак пасля рамонту (калі пакуль не змаглі), зразумець, як тут усё ўладкавана і функцыянуе дзеля зручнасці артыстаў пры падрыхтоўцы спектакляў.

Карацей: усё, што за заслонай, цяпер навідавоку, даступна ўсім, хто пажадае. Таму што дзень адчыненых дзвярэй. 25 мая апоўдні можна атрымаць уражанні, не ўласцівыя ні для оперы, ні для балета. Затое можна лепш зразумець сам тэатр. У гэтым дапамогуць экскурсаводы — без іх было б складана разабрацца, чаму ўсё так ці інакш, бо для гэтага трэба ведаць гісторыю тэатра, яго пастановак, легендарных беларускіх артыстаў, якія спявалі і танцавалі на сцэне тэатра. А яшчэ можна зразумець, як у артыстаў атрымліваецца ствараць яркія вобразы і шыкоўна выглядаць — будуць майстар-класы па тэатральным грыме для асабліва зацікаўленых. Тыя, хто больш захоплены майстэрствам прафесіяналаў тэатра, атрымаюць дзіўную магчымасць паслухаць оперныя спевы. Тэатр усё ж — такі тэатр... Нават калі ў свабодным доступе падчас экскурсій. То бок бясплатна.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.