Вы тут

«Джылі» праходзяць праверку прабегам


Аўтамабілі беларуска-кітайскай вытворчасці «Джылі» пачалі прабег, прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Шэсць машын стартавалі з Масквы ў Мінск.

Як расказаў кіраўнік аналітычнага цэнтра ECOOM Сяргей Мусіенка, менавіта цэнтр выступіў адным з арганізатараў аўтапрабегу ў падтрымку паспяховага развіцця беларуска-кітайскага прадпрыемства па выпуску легкавых аўтамабіляў СЗАТ «БелДжы».

Падчас прабегу іх праверылі ў розных эксплуатацыйных рэжымах і ацанілі якасць.

Маршрут гэтага адмысловага тэст-драйва пралягае праз гістарычныя і памятныя мясціны. Напрыклад, удзельнікі аўтапрабегу наведалі Ліду, Навагрудак, Мір, Нясвіж, дзе азнаёміліся са славутасцямі гарадоў. Падчас шляху эксперты, якія знаходзяцца за рулём, самі выбіраюць дарогі, па якіх рухацца, каб выпрабаваць «Джылі» ў складаных умовах. «Нам будзе цікава пачуць аб'ектыўнае меркаванне спецыялістаў, якія бяруць удзел у мерапрыемстве, наколькі машына адказвае патрабаванням спажыўцоў, — сказаў Сяргей Мусіенка. — Спадзяёмся, зарыентавацца ім дапаможа ацэнка прафесіяналаў».

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек. 

Грамадства

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах. 

Прэзідэнт

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».