Вы тут

Вецер, ліўні і часам град


Менавіта такое няўстойлівае надвор'е чакаецца ў нашай краіне ў апошні тыдзень мая.

Начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў паведаміў, што з аўторка па чацвер будзе назірацца вялікая разбежка тэмпературнага фону паміж захадам і ўсходам краіны.

26-43

Сёння на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, а месцамі нават залевы. Удзень у некаторых раёнах магчымы град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 24-29 цяпла, аднак па паўночным захадзе будзе толькі плюс 21-23 градусы. Дажджы, месцамі з навальніцамі, а таксама моцныя дажджы прагназуюцца і ў сераду. Пры навальніцах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 цяпла, па ўсходзе нават да плюс 17 градусаў, удзень будзе ад 11 градусаў цяпла па захадзе да плюс 28 па ўсходзе краіны.

Майская спякота адпусціць ужо ў чацвер, калі атмасферны фронт будзе павольна адыходзіць на тэрыторыю Расіі, а да нас завітаюць больш свежыя паветраныя масы з боку Балтыкі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па паўночным усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, уначы месцамі — моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы, узмацненне ветру прагназуецца парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 градусаў па захадзе да плюс 15 градусаў па ўсходзе краіны, удзень — 14-19 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў, з пятніцы і да канца тыдня наша краіна застанецца ў зоне ўмеранага цяпла, аднак уначы магчымы замаразкі. З ростам атмасфернага ціску атмасферныя франты пачнуць слабець, таму кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі месцамі. Тэмпература паветра ўначы на пятніцу складзе 3-10 цяпла, у заходніх раёнах на глебе месцамі прагназуюцца слабыя замаразкі да мінус 2 градусаў, удзень — 15-22 цяпла. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца месцамі і на выхадныя. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 цяпла, удзень будзе плюс 17-24 градусы, а па поўдні краіны — да 26 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.