Вы тут

Па ўражанні — у студатрад


Кожнае лета дзясяткі тысяч школьнікаў і студэнтаў замест адпачынку ідуць працаваць. Толькі па лініі органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне штогод працаўладкоўваецца каля 30 тысяч навучэнцаў. Многія праводзяць канікулы ў студэнцкіх і валанцёрскіх атрадах.

Па словах начальніка ўпраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталлі ПШАНІЧНАЙ,
працаўладкаванне моладзі летам — адзін з найважнейшых аспектаў работы ведамства. «У гэты перыяд існуюць пэўныя рызыкі, хлопцы і дзяўчаты застаюцца без дагляду, нічым не занятыя. Усе праблемы ад бяздзейнасці, таму трэба займаць маладых справай», — мяркуе яна.

26-36

Як расказала намеснік начальніка аддзела арганізацыі работы дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ўпраўлення палітыкі занятасці Мінпрацы Юлія ДАВІДЗЕНКА, сёлета плануецца дапамагчы ў працаўладкаванні больш як 20 тысячам навучэнцаў. Прыярытэтам будуць карыстацца дзеці з няпоўных і праблемных сем'яў, а таксама тыя, хто знаходзіцца на ўліку ў інспекцыях па справах няпоўнагадовых. Асноўнымі відамі працы будуць азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі вучэбных і сацыяльных устаноў, рамонт вучэбнай мэблі, рэстаўрацыя кніжнага фонду бібліятэк, пашыў мяккіх цацак і іншыя.

Ужо больш за 22 тысячы студэнтаў выказалі жаданне працаваць у студэнцкіх атрадах. Камандзір Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ Надзея ШАХОЎСКАЯ кажа, што ў найбліжэйшы час гэтая лічба яшчэ павялічыцца. Галоўны аб'ект, на якім працуюць «байцы» — Беларуская АЭС пад Астраўцом, якой нададзены статус Усебеларускай моладзевай будоўлі. Сёлета там у складзе 16 атрадаў будзе шчыраваць прыкладна 400 чалавек. Тры з іх — расійскія, з універсітэтаў Белгарада, Масквы і Обнінска. Беларускія атрады будуць працаваць у Расіі: праваднікамі на чыгунцы, на нафтавых радовішчах Ямала, у дзіцячых лагерах Падмаскоўя і Краснадарскага краю.

Дарэчы, па прыкладзе Астраўца кожны рэгіён таксама можа надаваць аб'ектам статус маладзёжных будоўляў. Так адбылося ў Брэсце, дзе будуецца маладзёжны патрыятычны цэнтр. У Мінску пры дапамозе студатрадаў быў рэканструяваны будынак тэатра юнага гледача, у гэтым годзе студэнты падключацца да рэканструкцыі стадыёна «Дынама». Як расказала Наталля Пшанічная, цяпер абмяркоўваецца прапанова аб дзяржаўным стымуляванні прадпрыемстваў, якія карыстаюцца паслугамі студэнцкіх атрадаў.

За апошнія гады ў нарматыўную базу, якая рэгулюе працаўладкаванне навучэнцаў, былі ўнесены некаторыя змяненні. Так, напрыклад, няпоўнагадовыя таксама могуць браць удзел у студэнцкіх атрадах, летась такіх «байцоў» было ўжо каля 28 тысяч. Існуе магчымасць працы на працягу ўсяго года ў вольны ад вучобы час, а не толькі падчас так званага працоўнага семестра (з мая па верасень). З мінулага студзеня магчымасцю падпрацоўваць у студатрадах скарысталася больш за 16 тысяч чалавек.

— Трэба разумець, што студэнцкі атрад — гэта не проста месца, дзе можна зарабіць грошы, — мяркуе Наталля Пшанічная. — Гэта своеасаблівая прастора для выхавання. Моладзь можа самарэалізавацца, праявіць свае лідарскія якасці, таленты, і, вядома, атрымаць незабыўныя ўражанні.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.