Вы тут

Жыццё па кошце нерухомасці


Следства над магіляўчанамі, якія зараблялі грошы на жыццях адзінокіх людзей, працягваецца.

Тое, што ў Магілёве затрымалі злачынцаў, якія «перасялялі» жывых людзей на могілкі, стала, напэўна, самай рэзананснай справай за апошні час. Невыпадкова яна ўзята пад асабісты кантроль старшыні Следчага камітэта Беларусі Валянціна Шаева. Праваахоўнікі абмяжоўваюцца пакуль агульнай інфармацыяй, падрабязнасці жахлівай гісторыі ў інтарэсах следства не паведамляюцца.

Нагадаем, трое мясцовых жыхароў, муж з жонкай і іх знаёмы, падазраюцца ў забойстве 5 мужчын і адной жанчыны, якім яны «дапамагалі» прадаць жыллё. Пасля пад маркай адзначэння гэтай падзеі вывозілі іх за горад і забівалі (ці, як удакладнілі ў Следчым камітэце, душылі), а грошы забіралі сабе. Заставацца без пакарання дапамагала тое, што яны выбіралі сабе ахвяр сярод асацыяльных, адзінокіх людзей, у асабістай уласнасці якіх былі 1-3-пакаёвыя кватэры. Злачынцаў затрымалі, калі яны збіраліся «адсвяткаваць» чарговую здзелку. Можна лічыць, што 51-гадоваму мужчыну, які не ведаў пра чакаючы яго прысуд, вельмі пашчасціла. Ён застаўся жывы.

На сайце Следчага камітэта ёсць відэаролік з кадрамі эксгумацыі ахвяр, што трапілі ў рукі злачынцаў. У ходзе следства высветлена, што людзей хавалі на могілках у Магілёўскім і Чавускім раёнах. Тое, з якім цынізмам забойцы рабілі сваю чорную справу, само па сабе жахліва.

Кажуць, што яны нават ганарыліся тым, што ачышчаюць грамадства ад «бруду», лічылі сябе санітарамі. Колькі злачынцы яшчэ ўзялі б на сябе душ, невядома. Але летась у міліцыю звярнуўся сваяк аднаго з іх былых кліентаў. Ён паведаміў, што чалавек прадаў кватэру і знік. Пачалі шукаць, але след яго абарваўся ў Мінскім раёне. І тады пад увагу трапілі тыя самыя «рыэлтары».

Падставай да распачынання крымінальнай справы сталі матэрыялы праверкі, праведзенай Міністэрствам унутраных спраў па паведамленні аб падрыхтоўцы чарговага забойства. Падчас яе расследавання інфармацыя пацвердзілася. Злачынцаў затрымалі ў сакавіку, калі яны везлі нічога не падазраваючага мужчыну да яго апошняга прытулку.

За забойства, здзейсненае пры абцяжваючых абставінах, абвінавачваным пагражае пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне. Дарэчы, сужэнцы, якія жылі за кошт забітых людзей, раней ужо былі судзімы за махлярства, звязанае з нерухомасцю. Даследаванне абставін злачыннай дзейнасці групоўкі працягваецца. Следства ўстанавіла, што самае ранняе зробленае імі пахаванне датуецца 2009 годам. Але ёсць яшчэ шмат пытанняў, на якія трэба знайсці адказ. Правяраецца ў тым ліку і дачыненне абвінавачваемых да здзяйснення іншых злачынстваў на тэрыторыі Беларусі.

Што датычыцца грамадзян, якія жывуць у кватэрах забітых людзей, да іх следства не мае ніякіх прэтэнзій. Здзелкі, удакладнілі нам у Следчым камітэце, былі праведзены з захаваннем усіх патрабаванняў закона.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».