Вы тут

Зніжкі дасягаюць 10 тысяч долараў


А шматдзетныя сем'і аплачваюць рыэлтарскія паслугі толькі напалову.

Пра гэта паведаміў падчас «прамой лініі» ў «Звяздзе» дырэктар агенцтва нерухомасці «Цэнтрастыль» Вячаслаў Заўгародні.

«Аплата паслуг агенцтва нерухомасці рэгулюецца пастановай Савета Міністраў № 957 ад 20 ліпеня 2009 года, — удакладніў ён. — Тарыфы на рыэлтарскія паслугі выражаюцца ў працэнтах ад кошту кватэры. Сам працэнт залежыць ад таго, наколькі нерухомасць дарагая. Максімальная камісія — 3%. Мінімальная — 1%. Чым больш каштуе кватэра, тым меншы працэнт выплачваецца за паслугі. Дарэчы, аплачвае іх прадавец. Пакупнік аплачвае іншыя паслугі — яны звязаны з пошукам кватэры, рэгістрацыяй, афармленнем дакументаў і гэтак далей. Тут выкарыстоўваюцца фіксаваныя стаўкі на рыэлтарскія паслугі. Ільготы прадастаўляюцца шматдзетным сем'ям з ліку чаргавікоў. Для гэтых катэгорый грамадзян прадугледжана зніжка ў 50%».

26-39

Для таго, каб вызначыць, колькі вы павінны заплаціць агенцтву, спачатку трэба падлічыць цану ў базавых велічынях. «Напрыклад, 3% бяруцца з кватэры коштам да 4200 базавых, ад 4200 да 5000 базавых — 2,5% і гэтак далей», — гаворыць спецыяліст. Таму, каб прадаць кватэру коштам 717,5 млн рублёў (50 тысяч долараў) праз агенцтва нерухомасці, давядзецца заплаціць каля 21,5 млн (1500 долараў) за паслугі. Глядзіце самі. Атрымліваецца прыкладна 3978 базавых велічынь. Значыць вы павінны заплаціць 3% ад кошту кватэры. А калі ў вас яшчэ і сям'я шматдзетная, то атрымаеце зніжку ў памеры 10,5 млн.

Акрамя гэтага, закраналіся пытанні кошту жылля. Аказваецца, што прадаўцы кватэр, калі не хочуць чакаць гадамі, ідуць на значнае зніжэнне цаны — часам яно дасягае 10 тысяч долараў.

Поўную версію «прамой лініі» чытайце ў адным з найбліжэйшых нумароў газеты.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ, Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.