Вы тут

Князю Брачыславу дарогу!


26-20

Яшчэ адна яркая падзея пачатку лета — фестываль сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава», які адбудзецца 6 чэрвеня ў Браславе. Сёлета кульмінацыяй свята на Замкавай гары стане коннае шэсце, якое ўзначаліць вершнік у вобразе Князя Брачыслава.

Дырэктар Браслаўскага раённага аб'яднання музеяў Надзея Дударонак адзначае, што гэтаму сярэднявечнаму фестывалю ўжо больш за дзесяць гадоў. Пачыналася ўсё ў 2000-м, са «Свята рамёстваў», якое праходзіла на тэрыторыі Браслаўскага музея традыцыйнай культуры. Тады можна было ўбачыць тэхналогію здабычы «жывога агню», паназіраць за працай майстроў, што валодаюць сярэднявечнымі рамёствамі. У 2004 годзе пачалі запрашаць удзельнікаў клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Віцебска і Полацка. Летам 2005 года свята ўпершыню правялі ў цэнтры Браслава на Замкавай гары. А ў 2010 годзе дзея атрымала новую назву — «Меч Брачыслава».

Сёлета рыцарскі турнір на фестывалі набывае асаблівы размах. Да беларускіх рыцараў далучацца клубы гістарычнай рэканструкцыі з Латвіі і Расіі. Можна будзе ўбачыць і выступленні шальмоўскага тэатра, батлейкі, паслухаць канцэрт музычнага гурта, паназіраць за працай рамеснікаў і майстроў традыцыйнай культуры.

Сярэднявечны дух на сабе змогуць выпрабаваць і маленькія госці фестывалю — для іх будзе створана адмысловая пляцоўка. Тут малыя змогуць пагайдацца на сярэднявечных арэлях, на драўляных коніках, зробленых уручную майстрам Міхасём Парахневічам.

Напрыканцы дзейства ў гасцей будзе магчымасць пакатацца на конях па схілах Замкавай гары

26-21

Выступленне шальмоўскага тэатра.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.