Вы тут

З Гродна ў Вільнюс — на прамым цягніку


Беларуская чыгунка з 6 чэрвеня прызначыла цягнік міжнародных ліній №816/815 Гродна — Ліда — Вільнюс у саставе трохвагоннага дызель-цягніка з месцамі для сядзення.

Новы цягнік будзе адпраўляцца з Гродна ў 5.44 па суботах і нядзелях, з Ліды — у 7.41, прыбывае ў Вільнюс у 10.15. З Вільнюса — у 17.26 і прыбывае ў Ліду ў 19.57, у Гродна — у 21.51. У дарозе прадугледжаны тры прыпынкі — у Мастах, Лідзе і Беняконях. Пагранічны і мытны кантроль будзе весціся ў Беларусі на станцыі Беняконі, у Літве — на станцыі Стасілас. Кошт білета з Гродна да Вільнюса 195 тысяч рублёў, з Ліды да Вільнюса — 150 тысяч рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.