Вы тут

Чырвоны колер


Чырвоны колер. Прывядзём некалькі прыкладаў выкарыстання чырвонага колеру ў рытуальна-абрадавых комплексах беларусаў:

  Пасля першага рытуальнага купання дзіця туга спавівалі ў белае, а затым перавязвалі чырвоным паскам (спецыяльным саматканым поясам, які перадаваўся ад пакалення да пакалення і выконваў ролю абярэга, а таксама паяднання сям'і і найперш — дзетак).

 Адным з галоўных атрыбутаў беларускага вясельнага абраду быў каравай, які сімвалізаваў жыццесцвярджальнае радавое адзінства. У вясельных песнях яго называюць «наш чырвоны каравай...». На Беларусі больш распаўсюджаным быў трохузроўневы каравай, ніжняя, самая шырокая частка якога сімвалізавала Род, сярэдняя — сям'ю. Заканчвалася кампазіцыя каравая парай «галубкоў» (сімвал маладых), якіх таксама перавязвалі чырвонымі стужкамі (васьмёркай) — знакам вечнасці, бясконцасці.

 Пасля першай шлюбнай ночы нявеста абавязкова пераапраналася ў іншае адзенне, у якім асноўную знакавую функцыю выконваў сімволіка-арнаментальны «тэкст» чырвонага колеру.

 На белых фартушках, што развешваліся ў памінальныя дні на крыжах на могілках, нашываліся невялічкія чырвоныя крыжыкі.

Аксана Катовіч, Янка Крук

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.