Вы тут

Пяць кінажанраў у адной праграме


Яшчэ адна нагода ацаніць скандынаўскае кіно.

26-35

На гэты раз сталічны кінатэатр «Перамога» прэзентуе гледачам пяць сучасных шведскіх фільмаў – яны паказваюцца з беларускімі субцітрамі ў рамках Тыдня шведскага кіно, які працягнецца да 29 мая.

Чатыры ігравыя і адзін дакументальны фільм здольныя перадаць пастаяннаму наведвальніку ўнікальны светапогляд і незвычайную манеру, якая не можа ўпісацца ў стандарты проста «еўрапейскага» кіно. Кіно Швецыі — гэта нефарматны свет і выбітная гісторыя, цягам доўгага часу шведы працавалі над сваёй кінамовай, у чым дакладна дасягнулі поспехаў. Да таго ж нельга забывацца пра Інгмара Бергмана, які жалезна стаіць у спісе класікаў кіно. Ён пакінуў шведам неацэнны матэрыял, на якім яны не маглі не навучыцца.

Дарэчы, адзіны ў праграме дакументальны фільм якраз расказвае пра вядомага рэжысёра словамі яго калег — Вудзі Алена, Марціна Скарсэзэ, Ларса фон Трыера (яшчэ аднаго выбітнага прадстаўніка скандынаўскага кіно) і іншых знакамітасцей. Фільм пакажа і дом на выспе Фаро, які быў апошнім для славутага аўтара. Рэжысёрамі сталі Джэйн Магнусан і Хайнек Палас.

Учора ж праграма пачалася  з прыгодніцкай камедыі Фелікса Хернгрэна «100-гадовы стары, які вылез праз акно і знік», што расказвае ўласна пра старога, які ў дзень народзінаў збягае з дома састарэлых. Будучыня яго, як і мінулае, поўная прыгод. Аказваецца, у свой час галоўны герой паўплываў на гісторыю XX стагоддзя, «тусаваўся» з Трумэнам, Сталіным, Рэйганам і пры ўсім гэтым застаўся такім, якім быў.

Фільм «Стакгольмскія гісторыі» аўтарства Карын Фален стварае месца перакрыжавання, у якім сустракаюцца пяць герояў: малады пісьменнік, студэнт прэстыжнага ўніверсітэта, бяздомная жанчына, спецыяліст па рэкламе і клерк з офіса міністра. Дзеля чаго рэжысёр робіць кропку сутыкнення і да чаго гэтая сустрэча прывядзе, можна даведацца на самім паказе сёння ўвечары.

Меладрама «Не ліце слёз», рэжысёрамі якой сталі Монс Морлінд і Б'ёрн Стэйн, расказвае пра выпрабаванні юнака Пола, які жыве ў горадзе Гётэборгу, што на заходнім узбярэжжы Швецыі. Ён марыць пра шыкоўную музычную кар'еру, але спачатку яму трэба разабрацца з самім сабой і прыйсці да балансу, які зробіць магчымымі наступныя этапы жыцця.

Драма Анны Адэл «Сустрэча выпускнікоў» ставіць у цэнтры жанчыну (яе іграе сама рэжысёрка), якая спрабуе разабрацца ў сабе з дапамогай сустрэчы з былымі аднакласнікамі. Навучымся і мы ў шведскага псіхадэла разбірацца ў сабе.

Трапіць на паказы можна па знаёмай схеме: уваход вольны, па квіток можна падысці ў дзень паказу за гадзіну да пачатку. Прыемнага прагляду і разумення шведскай душы.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.