Вы тут

Незалежны фатограф плаціць больш за тамаду


А пенсіянеры і шматдзетныя маюць 20% ільготы на адзіны падатак.

26-33

Днямі рэдакцыя атрымала інфармацыю ад гарадской падатковай інспекцыі, дзе апошняя тлумачыць, што павінны ведаць мінчане, якія абслугоўваюць ўрачыстыя мерапрыемствы ці фатаграфуюць.

Сёння жыхары сталіцы могуць атрымліваць дадатковы заробак без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, але ж толькі пасля аплаты адзінага падатку, а таксама пры ўмове самастойнай працы, без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах. Гэта, у прыватнасці, тычыцца такіх відаў дзейнасці, як музычнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў; дзейнасць незалежных акцёраў, канферансье, музыкаў; паслугі тамады; фотаздымка, выраб фота; дзейнасць, звязаная з віншаваннем з днём нараджэння, Новым годам і іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення.

Спачатку заплаці падатак, а потым працуй

Падатковыя службы нагадваюць нам алгарытм аплаты. Дарэчы, такі абавязак узнікае незалежна ад памеру атрыманага даходу. Крок першы. Да пачатку аказання паслугі неабходна звярнуцца ў падатковы орган па месцы жыхарства з паведамленнем, пазначыўшы ў ім від дзейнасці, перыяд заняткаў і месца іх ажыццяўлення, а таксама падставы для прадастаўлення падатковай льготы па адзіным падатку пры наяўнасці дакументаў, якія даюць права на льготу. Потым неабходна стаць на ўлік у падатковым органе. Другім і апошнім крокам стане аплата адзінага падатку. Нагадаю, што гэтую аперацыю неабходна зрабіць да пачатку прадастаўлення паслуг (папярэдне за той месяц, у якім будзе ажыццяўляцца дзейнасць).

26-32

Падатковы квіток беражы як пашпарт

У Мінску стаўкі адзінага падатку вызначаны рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. А яны вырашылі, што сёлета стаўка для фізічных асоб, якія абслугоўваюць ўрачыстыя мерапрыемствы (незалежныя акцёры, канферансье, музыкі і гэдак далей), складзе 670 тысяч рублёў у месяц, а на паслугі фатографа і выраб фотаздымкаў — 800 тысяч рублёў. Выключэннем з'яўляецца пятая эканоміка-планіровачная зона горада Мінска (далёка ад цэнтра горада), у якой пры аказанні паслуг па фотаздымцы і вырабе фота падатак выплачваецца ў памеры 660 тысяч рублёў у месяц. Дакумент аб аплаце адзінага падатку павінен захоўвацца ў месцах ажыццяўлення дзейнасці. Пры гэтым такія «вольныя мастакі» на адваротным баку дакумента паказваюць від дзейнасці і месца яе ажыццяўлення, а таксама перыяд ажыццяўлення дзейнасці, за які праведзена аплата адзінага падатку.

Існуе тут і пэўная сістэма льгот. Стаўкі адзінага падатку паніжаюцца на 20% для мужчын пасля 60 гадоў і жанчын, якім больш за 55 гадоў, незалежна ад віду атрыманай пенсіі, а таксама для плацельшчыкаў-інвалідаў. На 20% зніжаецца адзіны падатак для шматдзетных бацькоў (усынавіцеляў) у сем'ях з траімі і больш дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў. На такім узроўні дзейнічае падатковая зніжка і для тых работнікаў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў.

А забывацца не трэба

Кіраўніцтва сталічнай падатковай інспекцыі нагадвае нам, што з першых дзён года факт аказання такіх паслуг без аплаты адзінага падатку, будзе абавязкова заўважаны кантрольнымі органамі. А пасля выяўлення неаплаты такім грамадзянам падатковыя органы прад'явяць да аплаты адзіны падатак ужо ў 5-разовым памеры. Прадугледжана таксама і адміністрацыйная адказнасць.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?