Вы тут

Уласнасць у аўтаномным рэжыме


Кіраваць жыллём павінны прафесіяналы.

26-30

На думку намесніка міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзя Трубілы, асноўныя праблемы ў працы таварыстваў уласнікаў датычацца налічэння платы за асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, адсутнасці агульных сходаў і неналежнай эксплуатацыі жылога фонду. Як растлумачыў намеснік міністра, прычына гэтых праблем часта хаваецца ў тым, што старшыні маюць нізкую кваліфікацыю. Механізмы кантролю з боку мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў улады недастаткова дзейсныя.

Законы і тэндэнцыі

Сёння ў Беларусі налічваецца 2 тысячы таварыстваў уласнікаў і 7 тысяч жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў (ЖБСК). З іх каля 60% абслугоўваюцца самастойна, астатнія ажыццяўляюць тэхабслугоўванне праз дзяржаўныя жыллёвыя арганізацыі.

«Цяпер пры будаўніцтве жылля практычна ўсюды арганізуюцца таварыства ўласнікаў. Калі яно не створана, то мясцовы выканаўчы і распарадчы орган перадае кіраванне маёмасцю дзяржаўнай жыллёвай арганізацыі. У той жа час за ўласнікамі жылога фонду застаецца права стварыць таварыства. Калі яны прымуць такое рашэнне, ім неабходна паведаміць пра гэта адміністрацыі, правесці сход», — растлумачыў Генадзь Трубіла.

Дзейнасць таварыстваў уласнікаў сёння рэгулюе у першую чаргу Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, Указ №538, а таксама Указ №461, які вызначыў вычарпальны пералік спосабаў кіравання агульнай маёмасцю, выпадкі прызначэння ўпаўнаважанай асобы па кіраванні агульнай маёмасцю, вызначыў дадатковыя абавязкі старшыняў ТУ і ЖБСК, а таксама надзяліў правам размяшчэння сродкаў на правядзенне капрамонту на рахункі банкаў. Аднак сістэма заканадаўства не з'яўляецца дасканалай і патрабуе ініцыятыў. Паводле слоў начальніка кіравання жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгаса Андрэя Рамашкі, у першую чаргу неабходна ўнесці прапановы аб зменах у заканадаўстве, якія будуць накіраваны на павышэнне ўзроўню адукацыі старшыняў праўлення таварыстваў уласнікаў.

«Мы прадугледжваем сферу кіравання жыллём як прафесійную дзейнасць, якая павінна ажыццяўляцца на падставе адпаведнай адукацыі і кваліфікацыі. Змены закрануць і працэдуры прыняцця рашэнняў. Гэта звязана з тым, што на некаторых сходах рашэнне за ўсіх маглі прыняць каля 13% ад агульнай колькасці ўласнікаў. Такія факты былі. Каб іх выключыць, мы прапанавалі павялічыць планку і падняць кворум для прыняцця рашэнняў», — падкрэсліў Андрэй Рамашка.

Трохі пра экзотыку

На думку выканаўчага дырэктара Міжнароднай асацыяцыі менеджменту нерухомасці Генадзя Калёнава, у беларусаў склалася ўражанне, што сёння гэта «экзатычная» форма кіравання.

«Насамрэч сёння жылы фонд — гэта прыватная ўласнасць. І грамадзяне не проста маюць права стварыць таварыствы ўласнікаў — яны абавязаны гэта зрабіць, яны абавязаны выбраць форму кіравання сваёй уласнасцю. Дзяржава да іх прыватнай уласнасці дачынення не павінна мець. Аднак наша дзяржава бачыць наяўнасць праблем у гэтай сферы і не кідае сваіх грамадзян, працягвае кіраваць прыватнай уласнасцю — жыллём. Такога прэцэдэнту ў сусветнай практыцы няма — няма ў ніводнай іншай краіны, дзе б дзяржава на працягу дзесяцігоддзяў брала на сябе такую адказнасць за кіраванне прыватнай уласнасцю. Калі пра гэта даведваюцца замежныя эксперты, яны проста не могуць паверыць. Нашы грамадзяне павінны разумець, што такая сітуацыя не можа доўжыцца вечна», — растлумачыў выканаўчы дырэктар.

Ён таксама адзначыў, што асноўная задача на найбліжэйшыя некалькі гадоў — прафесіяналізацыя дзейнасці па кіраванні жылфонду, падрыхтоўка кіраўнікоў. Прафесіяналізацыя дзейнасці дзяржаўных арганізацый таксама прадугледжана. Пераход адказнасці ад дзяржавы да ўласнікаў жылля неабходна зрабіць паступовым.

«Прывяду просты прыклад. У КНР прыватным жыллём дзяржава не займаецца, людзі не маюць паняцця аб субсідыях і іншым. Так, усе камунальныя прадпрыемствы ў Кітаі — дзяржаўныя. Але абслугоўваць прыватнае жыллё даводзіцца яго уласнікам — і ніяк інакш. У Казахстане, Узбекістане функцыю адказнасці дзяржава даўным-даўно перадала ўласнікам жылля. Безумоўна, распрацоўка праграмных дакументаў, ільготныя крэдыты, метадалогія і г.д. — за дзяржавай. У нас жа ўся адказнасць за жыллё — у дзяржаўных арганізацый. Самі ўласнікі жылля не ведаюць, што гэта такое», — дадаў Генадзь Калёнаў.

Таварыства ўласнікаў або ЖЭС?

Па словах Генадзя Калёнова, калі таварыствы ўласнікаў бяруць ўласнасць у свае рукі і разумеюць, для чаго ім гэта трэба, у іх ёсць добра падрыхтаваны старшыня праўлення, то прыклады атрымліваюцца самыя выдатныя.

«Нашы эстонскія калегі раз'язджаюць па свеце і дэманструюць слайды з Беларусі. Яны паказваюць пашпарты нашых жылых дамоў, хочуць іх укараніць у сябе. Паказваюць і таварыствы ўласнікаў, у прыватнасці, дом на вуліцы Васняцова, 34 у Мінску. Яны кажуць, што ў Эстоніі ніводнага такога шматкватэрнага шматпавярховага дома і дагледжанай тэрыторыі проста няма. Нямецкія калегі сказалі, што, па іх мерках, праца ў гэтым таварыстве арганізавана на вельмі высокім узроўні. Гэта значыць, калі ёсць дзясяткі такіх прыкладаў, то ў прынцыпе ўсе таварыствы можна падцягнуць да добрага ўзроўню, толькі гэтым трэба займацца. Але займацца павінны не дзяржаўныя арганізацыі, не мясцовыя органы ўлады — таварыствы ўласнікаў, ЖБСК павінны ствараць свае асацыяцыі», — адзначыў выканаўчы дырэктар Міжнароднай асацыяцыі менеджменту нерухомасці.

Ён таксама падкрэсліў, што роля дзяржавы складаецца ў тым, каб аказаць падтрымку. Бюджэтных грошай выдаткоўвацца не павінна. Асацыяцыям неабходна дапамагаць сваім членам ствараць стыль працы, кодэкс прафесійнага кіраўніка.

Акрамя таго, як патлумачыў выканаўчы дырэктар, будзе сфарміраваны спіс людзей, здольных кіраваць нерухомасцю. У такі спіс трапяць тыя, хто прайшоў адпаведнае навучанне, здаў экзамен. Акрамя таго, кандыдатура павінна быць узгоднена з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

«Гэта вельмі важна, паколькі ў мясцовых улад павінен быць інструмент ўздзеяння на іх. Гэта заканамерна, бо бяздзейнасць з боку грамадзян і кіраўніка можа прывесці да тэхнагеннай катастрофы», — адзначыў Генадзь Калёнаў.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.