Вы тут

ЖКГ — толькі праз безнаяўныя


У сталіцы адкрылася бізнес-аддзяленне Беларусбанка, у якім аплата за паслугі ЖКГ будуць прымацца толькі па безнаяўным разліку. Гэта аддзяленне размешчана ў мікрараёне «Дружба-2». 

Як растлумачылі прадстаўнікі Беларусбанка, новы філіял мае ў сваім арсенале ўсе сучасныя банкаўскім тэхналогіі, што дасць магчымасць задаволіць патрэбу насельніцтва ва ўсім спектры банкаўскіх паслуг.

Па словах начальніка філіяла № 500 мінскага ўпраўлення Беларусбанка Дзмітрыя Грыбоўскага, нягледзячы на вялікую колькасць банкаў, якія знаходзяцца ў крокавай даступнасці побач, аналізуючы колькасць жыхароў і тое, якія сацыяльныя групы пражываюць у раёне, гэтае месца з’яўляецца стратэгічна выгадным для задавальнення патрэб насельніцтва.

26-31

«Гэтае аддзяленне — асаблівае. Тут не будуць прымацца камунальныя плацяжы за наяўныя. Усё будзе ажыццяўляцца толькі праз прыстасаванні безнаяўнага разліку», — адзначыў Дзмітрый Грыбоўскі.

Для банкаў зараз актуальнай задачай застаецца зрабіць так, каб кліенты, незалежна ад узросту, цалкам прывыклі да самаабслугоўвання. З гэтай мэтай у кожным аддзяленні ёсць кансультанты, якія дапамогуць засвоіць ужо не новы, аднак да гэтага часу нязвыклы спосаб аплаты. Для зручнасці жыхароў мікрараёна побач з банкам ёсць «зона 24», дзе кліент можа ў любы час сутак зрабіць усе неабходныя аперацыі з банкаўскай картай.

Таксама Дзмітрый Грыбоўскі адзначыў, што рублёвыя дэпазіты сёння з’яўляюцца больш прывабнымі для беларусаў, чым валютныя.

«Курс беларускага рубля стабілізаваўся. Зараз зберажэнні выгадна трымаць у рублях. У кароткатэрміновай перспектыве гэта можа прынесці прыбытак», — растлумачыў начальнік філіяла № 500.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.