Вы тут

Супрацоўніцтва па ўсіх напрамках


Наша краіна і Інданезія дамовіліся яго актывізаваць.

Гэта адзін з асноўных вынікаў сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са спікерам Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Рэспублікі Інданезія Ірманам Гусманам, паведамляе БЕЛТА.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, падмуркам адносін паміж любымі дзяржавамі з'яўляецца менавіта эканоміка. У мінулым годзе беларуска-інданезійская тавараабарот склаў каля $215 млн. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што хоць гэта нязначная лічба, ёсць вялікі патэнцыял для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Зараз намеціліся добрыя тэндэнцыі — напрыклад, рост узаемнага гандлю складае 70%.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што падчас яго візіту ў Інданезію ў 2013 годзе была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе ад простага гандлю да кааперацыйных сувязяў паміж краінамі. «Нашы машынабудаўнічыя кампаніі гатовы прыйсці на рынак Інданезіі, ствараць сумесныя прадпрыемствы», — сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, стварэнне сумесных прадпрыемстваў было б сур'ёзным крокам у беларуска-інданезійскіх кантактах.

Кіраўнік дзяржавы бачыць вялікія перспектывы ў міжрэгіянальным супрацоўніцтве з Інданезіяй. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на важнасць маючага адбыцца ў пачатку лета чарговага пасяджэння беларуска-інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве. «Тэмы, якія напрацаваны намі за апошнія гады, а таксама дамоўленасці ў ходзе цяперашняга парламенцкага візіту інданезійскай дэлегацыі павінны знайсці сваё адлюстраванне ў працы камісіі», — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт запэўніў інданезійскі бок у сур'ёзнасці намераў развіваць адносіны з Інданезіяй. «Вы маеце ў цэнтры Еўропы надзейнага партнёра, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Глыбіня і шырыня нашых адносін будуць залежаць выключна ад добрай волі вашага кіраўніцтва».

У сваю чаргу Ірман Гусман пагадзіўся з неабходнасцю вывесці двухбаковы тавараабарот на новы ўзровень. З улікам таго, што цяпер у Інданезіі вядзецца маштабная мадэрнізацыя галін народнай гаспадаркі, у тым ліку сельскай, там могуць быць задзейнічаны беларуская тэхніка і тэхналогіі.

«Спадзяюся, што да 25-годдзя беларуска-інданезійскіх дыпламатычных сувязяў у 2018 годзе мы зможам дасягнуць тавараабароту ў $1 млрд», — сказаў інданезійская госць. Ірман Гусман таксама выказаў меркаванне, што рэалізацыі пастаўленай мэты паспрыяе геаграфічнае размяшчэнне дзвюх дзяржаў — Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, а Інданезія з'яўляецца важнай дзяржавай у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.