Вы тут

Распускайся, квітней, «Вясновы букет»!


Адшумеў, адгрымеў, адспяваў фестываль-кірмаш беларускіх майстроў «Вясновы букет — 2015». Ён прайшоў ужо сёмы раз на заўсёдным месцы — у старажытным і адначасова маладым Лошыцкім паркавым ансамблі. Тут нядаўна завяршылася рэканструкцыя і адкрыўся пасля доўгай рэстаўрацыі сядзібны дом.

27-3027-31

«Вясновы букет» — сапраўднае ўпрыгажэнне гэтага сталічнага куточка. Свята цэлы год чакалі найлепшыя майстры краіны, члены Беларускага саюза народных майстроў, а таксама наведвальнікі гэтага ўнікальнага кірмашу. І ўсе дружна адзначаюць: у такім фармаце лепшага за Лошыцкі фестываль у нашай краіне кірмашу майстроў няма. Напрыканцы мая, калі прырода выглядае, як суцэльны букет, творцы гатовыя паказаць свае набыткі, сустрэцца ў коле такіх самых апантаных і працавітых у трацыдыйных справах. Тут і кавалі са сваімі звонкімі кавадламі, ганчары і керамісты з найлепшымі глінянымі вырабамі, вышывальшчыцы і ткаллі на фоне, не пабаюся сказаць, сваіх шэдэўраў народнага мастацтва. Гэта той самы пленэр пад адкрытым небам (насамрэч, пад сонцам), калі майстры ў атачэнні сваіх работ працягваюць займацца любімай справай: пляцельшчыкі плятуць з лазы і саломы, інкрустатары і мастакі па маляванні дываноў — малююць, лыжкары і разьбяры — выразаюць, бондары — бандараць, майстрыхі лялек і народнага адзення — вышываюць, чараўнікі выцінанак — выразаюць, ткаллі паясоў — ткуць. Амаль усе віды народнай творчасці і рамяства былі прадстаўлены на гэтым вясеннім вернісажы.

27-3327-32

У асаблівым горадзе майстроў, які размясціўся вакол сучаснай паркавай плошчы, на якой часта праходзяць забаўляльныя мерапрыемствы, раённыя дамы мастацтваў ад абласцей занялі свае традыцыйныя (ужо не першы год яны тут «кватаруюць») месцы. На гэтых вуліцах рамеснікаў і майстроў гуляюць цікаўныя пакупнікі — сотні, калі не сказаць тысячы.

27-34

У немалой ступені святочны настрой на кірмашы падтрымлівалі музыкі і самадзейныя артысты, таксама сапраўдныя майстры сваёй справы.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».