Вы тут

Дуда стаў прэзідэнтам Польшчы


У другім туры выбараў прэзідэнта Польшчы перамогу атрымаў Анджэй Дуда. Пра гэта сведчаць вынікі экзіт-пола.

27-40

Паводле праведзенага апытання, Дуда, падтрыманы партыяй «Права і справядлівасьць», атрымаў 53% галасоў выбаршчыкаў; яго сапернік, дзейны прэзідэнт краіны Браніслаў Камароўскі, атрымаў 47%. Камароўскі ўжо прызнаў сваё паражэнне. «Сябры мае, не атрымалася. Так вырашылі выбаршчыкі. Дэмакратыя — гэта не толькі прызнанне вынікаў, але і павага вынікаў выбараў. Віншую Анджэя Дуду!» — прыводзяць СМІ яго словы. Апытанне сведчыць, што яўка ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў склала 56,1%. Па выніках першага тура, які адбыўся 10 мая, Дуда атрымаў 34,76% галасоў, а Камароўскі — 33,77%. Астатнія кандыдаты, у ліку якіх Януш Корвін-Міке і Магдалена Агурэк, набралі менш за пяць працэнтаў галасоў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.